Самая халодная ноч 5 жніўня была ў мінулыя суткі ў Беларусі — тэмпературны мінімум пабіў рэкорд 75-гадовай даўніны. Інфармацыя пра рэкорды знаходзіцца на сайце meteoinfo.by.
Так, у Брагіне было ўсяго 2,9 градуса. Да гэтага часу самай нізкай тэмпературай ноччу 5 жніўня лічылася +4°С, рэкорд зафіксаваны ў Мар'інай Горцы ў 1944 годзе.
Тэмпературныя рэкорды таксама зафіксавалі ў Гомелі і Магілёве, дзе ноччу слупкі тэрмометраў паказалі +7,3°С. У Гомелі пабіты рэкорд холаду 1988 года (+8,7°С), а ў Магілёве — 1974-га (+8°С).
Каментары