Грамадства66

У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек

Па стане на 6 лістапада за «здраду дзяржаве» (арт. 356 КК) у Беларусі асудзілі мінімум 88 чалавек, з іх 13 жанчын. Гэта лічба імкліва расце, бо дзевяць месяцаў таму яна была амаль удвая меншая. «Вясна» распавядае, каго ў Беларусі асудзілі па «здрадніцкім» артыкуле і каму з іх прызначылі максімальны турэмны тэрмін.

Паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса могуць прызначыць пакаранне ад сямі да 15 гадоў калоніі. А згодна з часткай другой — аж да смяротнага пакарання.

У 2023 годзе ў Крымінальны кодэкс былі ўнесены змены.

Цяпер згодна ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса «здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці гадоў са штрафам або без штрафу, або пажыццёвым пазбаўленнем волі, або смяротным пакараннем.

У Беларусі 88 чалавек асудзілі на розныя тэрміны аж да 25 гадоў калоніі.

Каго судзілі за «здраду дзяржаве»?

Да вялікіх тэрмінаў паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса судзілі незалежных журналістаў, вайскоўцаў, фігурантаў справы «Рабочага руху», святара, музыку, студэнта, медыяменеджара, палітыкаў, бізнесмена, айцішніка, культурніцкага менеджара, аналітыка, былых сілавікаў. Гэта непоўны пералік, бо пад яго пераслед трапляюць звычайныя людзі і сем'і.

У Беларусі 10 чалавек былі асуджаныя завочна за «здраду дзяржаве». Гэта дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская і яе дарадца Франак Вячорка, рэйкавыя партызаны, былыя сілавікі Станіслаў Лупаносаў, Юрый Махнач, фігуранты «справы дыверсіі ў Мачулішчах» і BYPOL і іншыя.

Адзначым, што справы аб «здрадзе дзяржаве» разглядаюцца ў закрытых рэжымах, таму абставіны пераследу часам можна дазнацца толькі з дзяржаўных і прапагандысцкіх медыя і прэс-службаў ведамстваў.

Суд над Аўтуховічам, фота: БелТА

Каго асудзілі ў Беларусі да максімальных турэмных тэрмінаў?

Да рэкордных 25 гадоў зняволенні за «здраду дзяржаве» ў Беларусі асудзілі чатыры чалавекі. Гэта кіраўнік «Байпол» Аляксандр Азараў, фігурант «справы дыверсіі ў Мачулішчах» Віталь Якуцік, прадпрымальнік і актывіст Мікалай Аўтуховіч і рэйкавы партызан Дзяніс Дзікун.

Аляксандра Азарава і Віталя Якуціка завочна асудзілі па гучнай «справы дыверсіі ў Мачулішчах». Іх абвінавачванні былі звязаныя з «тэрарызмам».

Мікалай Аўтуховіч — адзін з першых асуджаных за «здраду дзяржаве»

Ветэрана афганскай вайны, беларускага прадпрымальніка і грамадскага актывіста Мікалая Аўтуховіча затрымалі ў снежні 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Усяго па «справе Аўтуховіча» праходзяць 12 чалавек.

Мікалая асудзілі па ч. 3 арт. 285 КК (стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй); ч. 2 арт. 357 КК (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам); ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве); ч. 3 арт.130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы); ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); ч. 1 арт. 290-2 КК (замах на ўцягванне ў тэрарыстычную дзейнасць); ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму і падрыхтоўка да яго); ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, у тым ліку падрыхтоўка да такіх дзеянняў); ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, камплекты боепрыпасаў да яго, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад); ч.1 арт. 295-3 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў).

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года агучыў прысуд — 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Свой тэрмін палітвязень пакуль адбывае ў турме № 1.

«Рэйкавы партызан» 

Жыхара Светлагорска Дзяніса Дзікуна затрымалі 4 сакавіка 2022 года за падпал 28 лютага на станцыі Жэрдзь-Астанкавічы рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан.

Дзянісу выставілі абвінавачанні паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні); арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, які пацягнуў цяжкія наступствы, што ствараюць пагрозу гібелі людзей і прычыненне ім цялесных пашкоджанняў); ч. 2, ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін, якое пацягнуў цяжкія наступствы, а таксама стварыла пагрозу крушэння, аварыі і гібелі людзей); арт. 356 (здрада дзяржаве). Яшчэ да суда Дзяніса ўключылі ў «спіс тэрарыстаў».

 27 снежня 2022 года агучылі прысуд: Дзяніса Дзікуна асудзілі да 23 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У горацкай калоніі № 9 Дзяніса адразу змясцілі ў штрафны ізалятар. Пасля заканчэння тэрміну яго перавялі ў атрад, але потым зноў адпраўлялі ў ШІЗА некалькі разоў. У чэрвені 2023 года палітвязня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. З ім не было сувязі некалькі месяцаў.

25 сакавіка 2024 года ў Горках Дзяніса пачалі судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Яму дадалі яшчэ два гады зняволення. Цяпер палітвязень у калоніі строгага рэжыму ў Навасадах.

Каментары6

  • Доўгіх гадоў жыцця героям Беларусі!
    07.11.2024
    Зычу Мікалаю Аўтуховічу і рэйкаваму партызану Дзянісу Дзікуну перажыць сваіх следчых, суддзяў і пракурораў.
  • даведка
    07.11.2024
    В Беларуси за «измену государству» осудили 88 человек, абсолютное большинство из которых являются гражданскими лицами, никогда даже не имели допуска к государственным секретам и не являлись при этом секретоносителями.
  • Kg
    07.11.2024
    даведка, Больш таго яны не здзейснілі а ніякага злачынства тым больш дзяржаўнай здрады. Сапраўдныя дзяржаўныя здраднікі — Лукашэнка з ягоным атачэннем і карнікамі.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі2

Канапацкая: Дзяржаўныя СМІ пароўну асвятляюць працу ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты6

У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабакам ад пажару2

Джым Кэры прадаў асабняк у Лос-Анджэлесе за $20 мільёнаў, прычым зрабіў зніжку на $9 мільёнаў

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі25

Лукашэнка падоўжыў бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →