Сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце актывісты БРСМ зладзілі акцыю ў падтрымку беларускай мовы.

Сябры дзяржаўнага аб’яднання сцвярджаюць: цяпер размаўляць па‑беларуску модна.

Зранку ў фае галоўнага корпусу універсітэту актывісты БРСМ ладзілі віктарыны на веданне беларускай мовы і раздавалі пераможцам падарункі. Студэнты маглі выйграць дыскі, значкі «Я размаўляю па‑беларуску!» альбо фенечкі з нацыянальным узорам.

Ініцыятарам акцыі выступіла суполка БРСМ на гістарычным факультэце. Ідэя мерапрыемства з’явілася пасля Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаўся 21 лютага.

Як мяркуе сакратар суполкі Павал Алекса, па‑беларуску трэба размаўляць штодзённа.

Арганізатары ладзяць мерапрыемства на беларускай мове.

Аднак нават сёння працягваюць звяртацца адзін да аднаго пераважна па‑расейску.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0