Першай сфатаграфавала зайца карэспандэнтка агенцтва «Мінск-Навіны» Тамара Хаміцэвіч. Яна рабіла рэпартаж пра тое, як у Мінску святкуюць 1 мая. Жывёлка трапіла ў аб’ектыў выпадкова, тлумачыць «Зялёны партал».

Фота Тамары Хаміцэвіч, «Мінск-Навіны»

Фота Тамары Хаміцэвіч, «Мінск-Навіны»

Фота Тамары Хаміцэвіч, «Мінск-Навіны»
Ахоўнік Дома ўрада паведаміў журналістцы, што шэры жыве на газонах плошчы ўжо з канца красавіка. Фотамадэль збегла ў бок Чырвонага касцёла, а потым на вуліцу Савецкую. На наступны дзень рэдакцыя апублікавала больш фота зайца. Тамара Хаміцэвіч упэўніла, што жывёла дзікая, а здымкі праўдзівыя.
17 мая фота зайца, які скача па прыступках Дома ўрада, з’явілася ў розных суполках у сацсетках.

Таму калі раптам сустрэнеце шэрага ў цэнтры Мінска, не здзіўляйцеся — ён тут сталы жыхар.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары