Сёння прэзідэнт непрызнанай Абхазіі Сяргей Багапш прыняў беларускую дэлегацыю, у складзе якой знаходзяцца кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта Мікалай Корбут і другія афіцыйныя асобы.

Як паведаміў сайту прэзідэнта Абхазіі афіцыйны прадстаўнік Сяргея Багапша ў СМІ Крысціан Бжанія, падчас сустрэчы абммяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў розных сферах.

Беларуская дэлегацыя будзе знаходзіцца ў непрызнанай абсалютнай большасцю краін рэспубліцы два дні.

***

Хартыя'97 нагадвае, што 23 лютага кіраўнік МЗС Чэхіі, якая старшынявала на той час у Еўрасаюзе, Карэл Шварцэнберг на паседжанні Рады ЕЗ заявіў, што прызнанне Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі паставіць Менск «па‑за еўрапейскім кантэкстам» і ўскладніць магчымы ўдзел гэтай дзяржавы ў праграме «Усходняе партнёрства».

Гэтая пазіцыя кіраўніцтва ЕЗ была пацверджаная вярхоўным прадстаўніком ЕC па замежнай алітыцы і бяспецы ЕС Хаўерам Саланам, прэс‑сакратар якога заявіла, што палітыка Еўразвяза, абумоўленая верай у тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі, заключаецца ў непрызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў якасці суб’ектаў міжнароднага права.

ЗША ж ў сакавіку выказалі падтрымку дзеянняў Беларусі, якая адкладвае прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0