Нерухомасць

Сям'я Дзмітрыя Баскава прадала таўнхаус каля Драздоў і купіла шыкоўны маёнтак у лесе пад Мінскам ФОТА

Сям'я старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава набыла шыкоўны дом у англійскім стылі ў лесе каля Мінскага мора. Гэты маёнтак быў выстаўлены на продаж некалькі гадоў таму, за яго прасілі больш за $1,1 мільёна.

Плошча яго новага дома, які знаходзіцца на поўнач ад Ждановічаў — больш за 500 квадратных метраў. Гэта ўтульнае месца паміж Свіслаччу і Мінскім морам. Непадалёку, метраў за 300, знаходзіцца санаторый «Беларусачка», той самы, дзе лавілі расійскіх «вагнераўцаў».

«Фота не перадае ўсёй атмасферы гэтага дома. Цёмная клінкерная цэгла ручной фармоўкі на фасадзе, белыя створкі вокнаў, блакітныя дзверы, каваны плот — уся гэта прыгажосць формаў і тэкстур дазваляе атрымаць сапраўднае эстэтычнае задавальненне», — апісвалі дом рыэлтары.

Кідаецца ў вочы і вышыня столяў — аж да 6 метраў.

Здзелка была заключаная ў верасні 2020 года. Элітная нерухомасць зарэгістраваная на жонку Дзмітрыя Баскава. Афіцыйна дом каштаваў каля $400 тысяч. Калі гэта сапраўды так, то гаспадар дома знізіў цану ўтрая.

Як стала вядома «Нашай Ніве», за некалькі дзён да дарагой пакупкі Дзмітрый Баскаў прадаў свой таўнхаус у квартале «Алімпік Парк» непадалёку ад Драздоў.

«Алімпік Парк» — жыллёвы комплекс на вуліцы Ратамскай. Яго будуе кампанія «Тапас», звязаная з Паўлам Белым, нападаючым хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі.

Таўнхаўсы на вуліцы Ратамскай. Адным з іх валодала сям'я Баскава. Фота Надзеі Бужан

Такія таўнхаусы забудоўшчык прадаваў па $300-450 тысяч. Сума гэтай угоды пакуль невядомая, але на паперах можа прыкладна супадаць з коштам куплі дома ў англійскім стылі ў лесе.

***

Дзмітрый Баскаў

Нарадзіўся ў 1978 годзе. Быў прафесійным хакеістам. Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі, але ў дарослым узросце дасягненняў не меў. Пасля сканчэння кар'еры ў 32 гады стаў хакейным трэнерам, трэніраваў дзіцячую каманду «Грыфоны» з Колем Лукашэнкам у складзе. Пасля стаў трэнерам хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі.

У 2017 годзе стаў намеснікам старшыні Федэрацыі хакея (цяпер старшыня), з 2018 — генеральны дырэктар хакейнага «Дынама» (Мінск).

Па словах Баскава, да 38 гадоў жыў у здымных кватэрах, а грошы на ўласнае жыллё зарабіў, удала ўклаўшыся ў стартап сяброў.

Сёлета Баскаў стаў уласнікам 15% статутнага фонда скандальнага акумулятарнага завода ў Брэсце. Валодае 11% будаўнічай кампаніі «Датч Стар», уваходзіць у рады дырэктараў «БСБ-Банка».

Скандальную вядомасць атрымаў пасля забойства Рамана Бандарэнкі — мясцовыя жыхары заявілі, што Баскаў быў на плошчы Перамен падчас канфлікту, які прывёў да трагедыі. Неўзабаве ў інтэрнэце з'явіліся аўдыязапісы з голасам, падобным да голаса Баскава. 

Чытайце таксама:

Дзмітрый Баскаў: Мяне абвінавачваюць у тым, да чаго я не маю ніякага дачынення. Толькі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі

Баскаву і Шакуту забаранілі ўезд у Латвію

Гендырэктар ХК «Дынама» станцаваў на праўладным мітынгу, начапіўшы чырвона-зялёны сцяг на клюшку ВІДЭА

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць