Сёння ў Палацы Незалежнасці праходзіць нарада па пытаннях распрацоўкі супрацьвірусных вакцын і лакалізацыі вытворчасці замежных вакцын, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ўвага ўсяго свету засяроджаная на адной праблеме — ліквідацыі ўспышкі пандэміі COVID-19. Для гэтага ва ўсіх краінах прымаюцца беспрэцэдэнтныя меры, і Беларусь не выключэнне.

«Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць наступны этап супрацьстаяння глабальнай хваробе — масавую вакцынацыю насельніцтва ў мэтах выпрацоўкі так званага калектыўнага імунітэту», — сказаў Лукашэнка.

У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Мінздароўя, Нацыянальнай акадэміі навук, навукова-практычных цэнтраў і навуковых вытворчасцяў.

Учора паведамлялася, што вакцынацыя расійскай вакцынай «Спадарожнік V» павінна пачацца ў студзені. На першым этапе вакцынацыі будуць падлягаць медыцынскія работнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, вымушаныя ў сілу прафесіі кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0