Свет33

«Запісалася каля 20 чалавек, і гэта было ваў». Як у румынскім універсітэце вывучалі беларускія пратэсты

У 2023-м ва Універсітэце Бухарэста запусцілі курс па беларусазнаўстве: будучым дыпламатам і міжнароднікам расказвалі пра аўтарытарызм, пратэсты і Святлану Ціханоўскую. «Наша Ніва» даведалася, што выйшла з амбітнай ідэі.

Частка фасаду Універсітэта Бухарэста. Фота: Bildagentur-online / Universal Images Group / Getty Images

За выкладанне ўзяўся палітолаг Андрэй Калавур, дактарант Масарыкавага ўніверсітэта ў Чэхіі. Румынія для яго — краіна знаёмая, бо ва Універсітэце Бабеш-Баяі ён сканчаў магістратуру, ведае румынскую мову.

За паўтара года Андрэй правёў ва ўніверсітэце два курсы па Беларусі. Выкладчык гаварыў пра палітычны рэжым у нашай краіне і яе сучасную гісторыю з 2020 года. Першы курс, што ён зладзіў, меў назву «Дэдэмакратызацыя, аўтарытарызм і электаральная рэвалюцыя ў Беларусі».

«Курс складаўся з сямі заняткаў, выкладанне было па-англійску. Запісалася на курс каля 20 чалавек, і гэта было ваў: румыны, немцы і адзін беларус у групе, студэнты спецыяльнасцяў, звязаных з міжнароднымі адносінамі. Раней яны не былі знаёмыя з тэмай Беларусі.

Андрэй Калавур. Фота: архіў суразмоўцы

Ім вельмі спадабаўся блок, прысвечаны пратэснай культуры — напрыклад, мы аналізавалі творчасць мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай. Адна студэнтка папрасілася прачытаць верш Юліі Цімафеевай My European Poem, яе голас дрыжэў, аўдыторыя праніклася і сядзела моўчкі. Напрыканцы студэнты запусцілі свой праект па Беларусі: яны праводзілі апытанне людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, і студэнтам было цікава даследаваць гэта знутры».

Чаму курс атрымаўся такі маленькі — усяго 7 заняткаў? Андрэй тлумачыць, што за выкладанне яму не плацілі, хутчэй, даводзілася самому выдаткоўваць грошы дзеля заняткаў. Таму ён не мог сабе дазволіць выкладаць вялікі курс.

«Маёй задачай было расказаць пра Беларусь як пра ўнікальны феномен аўтарытарызму і дэмакратычных рухаў. Гэта прынцып прэвентыўнага аўтарытарызму, якога не было ў Сербіі ў часы Мілошавіча ці ва Украіне ў часы Януковіча, таму аўтарытарызм у гэтых краінах хутка знік. А ў Беларусі аўтарытарызм моцна развіты, і ўжо ў нашай краіны вучылася Расія, кожны аўтарытарызм вучыцца ў іншага аўтарытарызму», — тлумачыць Калавур.

Пасля першага курса Андрэй правёў яшчэ адзін — на гэты раз пад назвай «Аўтарытарны інтэрнацыянал: міжнародная палітыка несвабодных постсавецкіх краін». Туды ён запрасіў некалькі выкладчыў з брытанскіх універсітэтаў.

Калавур называе Універсітэт Бухарэста адным з найпрэстыжнейшых у рэгіёне: маўляў, туды едуць навучацца замежнікі, у тым ліку з Украіны і Малдовы, то-бок універсітэт мае ўплыў. Гэта адзін з двух галоўных універсітэтаў у Румыніі, ён канкуруе з універсітэтам Бабеша-Баяі ў горадзе Клуж-Напока, звычайна на факультэт паліталогіі Універсітэта Бухарэста ідуць будучыя дыпламаты і палітыкі. Румынскі ўрад прапануе стыпендыі для замежнікаў не з ЕС, таму і беларусы могуць тут вучыцца.

Ёсць планы зладзіць новы набор на курс — цяпер выкладаннем будзе займацца іншы беларускі навуковец, ён прыўнясе ў праграму больш культуралогіі. Андрэй мяркуе, што гэта вельмі патрэбна, бо, хаця тамтэйшыя студэнты нічога не ведаюць пра Беларусь, ім гэта, па ўражаннях выкладчыка, вельмі цікава:

«Беларусь — гэта terra incognita для румынаў. Як грамадства яны падтрымліваюць дэмакратычныя сілы Беларусі, але пра краіну ведаюць вельмі мала. Галоўнае, што ў іх да яе ёсць цікавасць. Ёсць поле, дзе мы можам працаваць і шукаць саюзнікаў, расказваць пра Беларусь.

У 2020-м каля 200 бачных культурных дзеячаў Румыніі падпісалі адкрыты ліст у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Думаю, румынам адгукаецца сітуацыя ў Беларусі, бо яны праходзілі праз падобнае ў часы Чаушэску. Таксама румыны праеўрапейскія, таму з пункту гледжання бяспекі для іх важна тое, што адбываецца на межах Еўрасаюза».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Acab
    10.06.2024
    Ўсе падобныя дасьледаваньні афрыканскіх культураў магчымыя толькі на бюджэтным навучаньні. Прытомны чалавек ніколі не плаціцьме за курс казак, а вось спіхнуць аплату на суседа - чаму не пабаыіць час.
    Да таго ж пасьля заканчэньня бяруць ў сінэкуру мін зам справаў ці хаця ў гільдыю прысяжных перакладнікаў
  • Віталь
    10.06.2024
    Трэба і на Украине таксама павыкладаць
  • Банкір
    10.06.2024
    Значыць сваяк

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»23

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі27

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»23

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →