Грамадства

Галоўчанка: Беларусі і Расіі трэба рухацца ў бок зліцця сваіх патэнцыялаў

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з паслом Расіі Дзмітрыем Мезенцавым

БелТА

«Новы год толькі пачаўся, у мінулым годзе беларуска-расійскія адносіны развіваліся канструктыўна і плённа. Упершыню за шмат гадоў мы ўвайшлі ў Новы год з вырашанымі пытаннямі ў паліўна-энергетычнай сферы, дасягнулі ўсіх дамоўленасцяў. Мы дастаткова шчыльна сустракаліся, размаўлялі ў мінулым годзе. Шмат было візітаў, перамоў, сустрэч як двухбаковых, так і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў — у фармаце ЕАЭС і АДКБ. І ў нас кожны раз ёсць аб чым казаць, ёсць што абмяркоўваць», — цытуе БелТА Галоўчанка.

Па яго словах, вельмі інтэнсіўнымі былі візіты ў Беларусь кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў.

«Зафіксаваныя сферы, якія цікавыя для абодвух бакоў. Складзеныя канкрэтныя прадметныя планы працы, і зараз ідзе іх рэалізацыя. Я абсалютна задаволены, як гэтыя адносіны развіваюцца, — адзначыў прэм'ер-міністр. — Але трэба рухацца наперад.

Нас жыццё падштурхоўвае да таго, што мы павінны аб'ядноўваць нашы патэнцыялы — прамысловы, інтэлектуальны, навуковы, культурны, — у той момант, калі свет, па маёй ацэнцы, ідзе па траекторыі падзелу, ідзе на разбурэнне інтэграцыі. Пандэмія фактычна паўплывала на гэтыя працэсы. Нам трэба ісці ў бок зліцця нашых патэнцыялаў.

Трэба ствараць сумесныя гандлёва-прамысловыя ланцужкі, Сумесныя бізнэсы, сыходзіць ад нахілу рэгулятарнага ў бок стваральны. Мы павінны ўмоўна эканоміць грошы і інтэлектуальныя рэсурсы адно аднаго, ствараць тавар, прадукцыю, распрацоўкі, якія б пры зліцці давалі сінергетычны эфект».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом3

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?3

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць