Усяго патроху

«Гаспадыні пансіёна прыспешвалі смерць цяжка хворых». Хто мог паспрыяць смерці Максіма Багдановіча?

У серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» выйшла кніга «Максім Багдановіч». Расказваем, у чым значэнне гэтай кнігі, а таксама якую злавесную ролю сыграла ў жыцці класіка беларускай літаратуры жанчына, якую клікалі Марыя Цямко.

Лявон Заяц, добры знаёмы паэта — у 1918 годзе ён увойдзе ў склад Народнага сакратарыята БНР (фактычна ўрада) як дзяржаўны кантралёр — сцвярджаў, што паводзіны жыхароў Ялце ў тыя часы былі дастаткова цынічнымі:

«Мушу сказаць, што ў Ялце былі дрэнныя «звычаі» ў прыватных дамах, якія бралі да сябе цяжкіх хворых (не бралі гэткіх хворых да сябе лепшыя пансіёны, баючыся страціць сваіх кватарантаў). У маю бытнасць у Ялце ў 1916 годзе я не раз чуў, што

адзінокіх безнадзейна хворых часта абіралі гаспадыні пансіёна, дрэнна іх кормячы і тым самым прыспяшаючы іх смерць, пасля якой звыкла самае цэннае з рэчаў кватаранта «прыліпала» да рук гаспадыні».

Заяц меркаваў, што гэтаксама сябе паводзіла і Марыя Цямко, у якой Багдановіч здымаў пакой. Атрымлівацца, яна прыспешыла смерць паэта?

Перш, чым адказаць на гэтае пытанне, некалькі слоў пра кнігу, дзе апублікаваныя гэтыя факты. Гаворка пра выданне ў серыі ЖЗЛБ, што выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Яе складальнік Міхаіл Бараноўскі, загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча, характарызуе выданне так:

«Перад вамі своеасаблівае ласкутнае палатно з унікальных звестак пра Максіма Багдановіча, прадстаўленае ў храналагічным парадку, год за годам, паступова раскрываючы самаго паэта і яго атачэнне.

Кавалачкі ўспамінаў, лістоў, дакументаў, артыкулаў, фотаздымкаў з фондаў музея, іншых устаноў і прыватных калекцый, а таксама мастацкіх твораў».

Такі фармат ужо вядомы сярод даследчыкаў беларускай літаратуры. Напрыклад, яго выкарыстала Ганна Севярынец, аўтар кнігі «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго».

У выніку біяграфіі абодвух творцаў чытаюцца як захапляльны дэтэктыў.

Але каштоўнасць кнігі не толькі ў гэтым. На думку Бараноўскага, дагэтуль ніводную з біяграфій, прысвечаных паэту, нельга назваць усёахопнай. Ды і фактаў пра паэта засталося няшмат. Чаму?

«Большую частку жыцця [ён] жыў і пісаў па-за межамі Радзімы, таму знаёмствы з сучаснікамі-адраджэнцамі насілі збольшага завочны характар, і ўспамінаў ад іх пра Максіма мы маем вобмаль», —

тлумачыць Бараноўскі.

Фотапартрэты Максіма Багдановіча. Крайні справа — выкадраваны і павялічаны з агульнага здымка 1915 года. Магчыма, на ім зусім не Багдановіч

Не пашанцавала і асабістаму архіву паэта: рукапісы і асабістыя лісты зніклі альбо былі знішчаны цягам Другой сусветнай вайны.

Новая кніга, па словах складальніка, «дае магчымасць суаднесці факты, параўнаць версіі і паспрабаваць самім зрабіць выснову» (гаворка пра тое, праўдзівая інфармацыя, ці не). А таксама адказаць на пытанне, якое прагучала ў гэтым тэксце: якую ролю ў жыцці паэта сыграла Марыя Цямко?

Як вядома, у Багдановіча былі сухоты. Яго сябры вырашалі адправіць яго з Мінска ў Крым — спадзяваліся, што мясцовы клімат дапаможа паэту. Тое ж раілі і дактары.

Адкуль ў яго з’явіліся грошы на дарогу?

Як згадвала пісьменніца Зоська Верас, «грошы здабыў Фальскі, альбо ў Тат’янінскім Камітэце, які тады яшчэ даў апошнюю дапамогу на прытулак, або ў «Саюзе Гарадоў», адкуль час ад часу ўдавалася дастаць на Камітэт Таварыства помачы ахвярам вайны».

Цікава, што Уладзімір Фальскі, які працаваў у мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, у 1919-м стане першым наркамам (міністрам) замежных спраў БССР. Пазней бальшавікі прыгавораць яго да расстрэлу, але вызваляць. Фальскі знікне ў сярэдзіне 1920-х — яго лёс дагэтуль невядомы.

Але вернемся ў 1917 год. Таксама грашыма падзялілася Мінская губернская харчовая камісія, дзе працаваў Багдановіч — яму далі двухмесячны адпачынак і 200 рублёў на лячэнне.

Да таго ж у Багдановіча былі свае грошы, якія адкладваў з зарплаты.

«Еў тое, што і ўсе. На ніякія дадатковыя або здаравейшыя для яго стравы не згаджаўся. У сталоўцы кухарка была добрая, а маці мая вельмі дбала аб якасць страваў. Былі нават сталаўнікі па асобнай «дыеце». Нат бел[арускі] архітэктар Лявон Дубейкоўскі як вегетарыянец даставаў толькі малочнае, з маслам і г. д. А нейкі чыгуначнік з цяжкахворым страўнікам атрымліваў абеды паводле рэцэпту доктара. Так што магчымасці былі і былі прапановы, але Максім не згаджаўся на ніякае «падкармліванне»: «Як усе!», —

згадвала Зоська Верас.

Багдановіч ехаў у Крым у вагоне другога класа. У дарогу яму прыгатавалі ежу — бутэрброды і фрукты. Выехалі ў тэрмін. Але дзесьці за Гомелем шляхі занесла снегам, і цягнік тры дні стаяў на бязлюднай станцыі. Паэту ў літаральным сэнсе давялося галадаць.

У Ялце Багдановіч чатыры дні шукаў кватэру і ў выніку спыніўся ў Марыі Цямко.

Паэт Алесь Бачыла, аўтар кнігі «Дарогамі Максіма Багдановіча», пісаў, што Заяц асабіста не ведаў Цямко, таму не меў канкрэтных фактаў.

Але адначасова Бачыла прыводзіць іншыя дакументы. Ліст бацькі паэта Адама Багдановіча, які кантактаваў з Цямко, і якая падалася яму вельмі несімпатычнай асобай. Успаміны беларускіх паэтаў, якія займаліся спадчынай класіка і ў 1920-я прыязджалі ў Крым — Цямко адмовілася ім дапамагаць.

А таксама ліст самога Багдановіча, у якім ён апісваў свой пакой, размешчаны на другім паверсе. Па яго словах, вокны глядзелі на мора, меўся балкон, асобны ўваход. Але

паэт скардзіўся, што стаў адчуваць сябе горш: макроты пайшло больш, тэмпература, чатыры дні ішла кроў: «Думаю, справа ў тым, што гаспадыня на топцы эканомію наганяла». Прааналізаваўшы гэтыя дакументы, Бачыла гатовы згадзіцца з версіяй Зайца.

Натуральна, не трэба ілюзій. Багдановіч быў асуджаны. Да таго ж ён зусім не клапаціўся пра сваё здароўе.

«Нягледзячы на хваробу, ён і далей працаваў не толькі днём, але і ноччу; працаваў у гарачцы, пры высокай тэмпературы ў 38-39 градусаў.

У такім менавіта стане, паводле сведчання Аркадзя Смоліча, быў ім напісаны ў часе службы верш «Пагоня». Расказваючы аб гэтым за абедам Смолічу, паэт дадаў: «У гарачцы пішацца лёгка»», — пісаў адзін з мемуарыстаў.

Але хто ведае: каб не гэтая гісторыя, ён бы яшчэ пражыў і напісаў хоць крыху больш, чым паспеў.

Каментары

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў

Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру12

Ахоўніку ў Хойніках дапамог адбіцца ад ваўка ролік у TikTok. Міліцыянеры застрэлілі драпежніка з восьмага разу4

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў3

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма1

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →