Грамадства22

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»

Студэнтаў педыятрычнага факультэта ГрДМУ адправілі на экскурсію ў гродзенскую турму з мэтай «прафілактыкі правапарушэнняў». Турма лічыцца самай строгай у Беларусі. Студэнтам расказалі пра гісторыю ўстановы, а таксама пагрузілі ў нюансы турэмнага побыту, піша Hrodna.life.

Студэнты ГрДМУ на экскурсіі ў гродзенскай турме Фота: grsmu.by

«Камфорт» забяспечваюць двухгадзіннай прагулкай і камерай на чацвярых

Падчас экскурсіі навучэнцам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта расказалі пра асаблівасці жыцця ў турме. Напрыклад, на працягу дня зняволеным належыць двухгадзінная прагулка. «Аднак фактычна яна адбываецца на працягу гадзіны», — адзначаюць на сайце ГрДМУ.

Казалі студэнтам і пра «самыя камфартабельныя ўмовы» — пад імі маецца на ўвазе 4-мясцовая камера. Астатнія камеры турмы разлічаны на 7−8 чалавек.

Зняволеныя ў гродзенскай турме працуюць па 8 гадзін за дзень.

Што яшчэ студэнты даведаліся на экскурсіі

Напаўняльнасць турмы — 2 тысячы чалавек. Пад’ём зняволеных — у 6 раніцы. Ужо праз 10 хвілін — сняданак. Пасля гэтага зняволеныя адпраўляюцца на абавязковыя працы. Абед у 12 гадзін, пасля — ізноў адпраўка на працы. У 18 гадзін вячэра.

Няма посуду, камеры перапоўнены, а на прагулцы «не разгарнуцца»

У размове з Hrodna.life былы палітзняволены Ілля ў 2021 годзе расказваў пра ўмовы ўтрымання ў гродзенскай турме. Па словах мужчыны, рэальны побыт адрозніваецца ад таго, якім яго малююць наведвальнікам экскурсій.

Напрыклад, у камерах не было посуду і сталовых прыбораў — новапрыбылым выдаюць толькі матрац, коўдру, дзве прасціны, навалачку і жалезную кружку. Пры гэтым у камерах знаходзілася ад 8 да 12 чалавек — гэта ў 1,5 разы больш, чым трэба.

Прагулкі былі штодзённымі — звычайна зняволеных выводзілі раніцай на адну гадзіну ў дворык. Але рухацца там было складана, асабліва калі прагулка праходзіла ў маленькім дворыку 2,5 на 6 метраў. «Там 12 чалавекам не разгуляцца, цесна», — расказваў Ілля.

Каментары2

  • Pravda
    03.12.2024
    Они там реальные еб..нашки?
  • Сымон
    04.12.2024
    Экскурсія ў працуючы гулаг. Потым гэтыя "педыятры" на фота з лукашысцкім вертухаем збіраюцца лячыць дзетак?!

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі23

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска8

Трамп рыхтуецца да масавых дэпартацый нелегальных мігрантаў8

«Не кантачце з экстрэмістамі». Як людзі праходзяць праз перадвыбарчыя праверкі сілавікоў2

Страціў палову твару, але вярнуўся да звычайнага жыцця. Гісторыя беларуса з татуіроўкай на месцы вока2

Падаткавікі масава правяраюць расійскія кампаніі ў Беларусі3

Самы скандальны токен 2024 года перажыў яго ненадоўга. Hamster Kombat закрываюць3

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі23

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →