Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў выдаваць з Расіі беларуса Вадзіма Дубойскага
Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) 20 кастрычніка прыняў рашэнне па скарзе адваката беларуса Вадзіма Дубойскага. Жыхар Брэста зараз знаходзіцца ў Белгародскай СІЗА, яго чакае выдача на радзіму. ЕСПЧ забараніў гэта рабіць, так як пагадзіўся з довадамі абароны аб пераследзе і магчымасці катаванняў беларуса.
Пра гэта БелаПАН са спасылкай на адваката паведаміла сястра Дубойскага.
Сёння ў першым апеляцыйным судзе Масквы адбудзецца разгляд скаргі адваката Дубойскага на выдачу ў Беларусь.
Нагадаем, 13 кастрычніка Суд у Чырвонай Ярузе (Белгарадская вобласць) падоўжыў на 2 месяцы арышт Дубойскаму. Яго затрымалі ў Расіі 12 красавіка на запыт беларускіх уладаў, мужчына знаходзіцца ў СІЗА Белгарада.
У жніўні 2020 года ў Брэсце Вадзіма затрымалі і збілі, але адпусцілі без пратакола. Мужчына зняў пабоі — і на яго завялі справу за масавыя беспарадкі. Увосень 2020 года ён з'ехаў у Расію, дзе і быў затрыманы.
Каментары