Здароўе

Некаторыя вакцыны ад «амікрона» не абараняюць зусім. Новыя даследаванні

На жаль, сярод іх і тыя, якія ўлады Беларусі выбралі для вакцынацыі жыхароў нашай краіны.

Пацвярджаюцца засцярогі вірусолагаў, звязаныя са штамам каранавіруса «амікрон». Выглядае, што гэты вірус не толькі больш заразны, але таксама і больш устойлівы перад тымі прышчэпкамі, якія свет цяпер мае. 

Усё больш даследаванняў сведчаць, што прышчэпкі, якія цяпер прымяняюцца, вельмі нязначна бароняць ад заражэння «амікронам», хоць усе яны і даюць значную ступень абароны ад цяжкага працякання хваробы, што, як настойліва падкрэсліваюць дактары і вірусолагі, і ёсць іх найважнейшай задачай.

Інфармацыя пра большую або меншую эфектыўнасць прышчэпак паходзіць перадусім з лабараторных доследаў. Яны не даюць поўнай карціны імуннага адказу чалавечага арганізма, але іх вынікі дастаткова адназначныя.

З многіх даследаванняў вынікае, што найлепш ад заражэння абараняюць прышчэпкі Pfizer i Moderna. Аднак хоць яны і прымяняюцца амаль ва ўсёй Еўропе, у сусветным маштабе гэтыя прэпараты не так ужо і распаўсюджаныя, асабліва ў бедных краінах. 

У той жа час прэпараты AstraZeneca, Johnson & Johnson і тыя, якія вырабляюцца ў Кітаі і Расіі, імаверна, амаль увогуле не абараняць ад інфекцыі, выкліканай «амікронам». Паколькі ж вельмі шмат дзяржаў свае праграмы прышчэпак грунтуюць менавіта на гэтых прэпаратах, то сусветныя эксперты па справах аховы здароўя баяцца, што чарговую хвалю сусветнай пандэміі стрымаць можа не ўдацца.

Найлепшыя вынікі дэманструюць прышчэпкі, абапертыя на найноўшыя тэхналогіі mRNA: Pfizer і Moderna. Яны забяспечваюць найлепшую абарону ад інфекцыі пры кожным на сёння вядомым варыянце каранавіруса.

Затое абарона ад інфекцыі «амікрон» пасля прышчэпкі кітайскімі прэпаратамі Sinopharm і Sinovac амаль нулявая. А гэтыя прышчэпкі — амаль палова паставак ва ўсім свеце. Імі прышчапілася пераважная большасць жыхароў Кітая, а таксама грамадзяне іншых вялікіх краін, такіх як Мексіка і Бразілія.

Папярэдняе даследаванне эфектыўнасці прышчэпкі AstraZeneca, праведзенае ў Вялікабрытаніі, засведчыла, што яна таксама не абараняе ад заражэння «амікронам». Гэты прэпарат атрымалі 90% ад прышчэпленых жыхароў Індыі (там ён вядомы пад назвай Covishield), а таксама вялікая колькасць людзей у Афрыцы на поўдзень ад Сахары.

Навукоўцы падазраюць, што і расійская прышчэпка «Спутнік», якая выкарыстоўваецца ў Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, будзе малаэфектыўнай. Тое самае можа быць і ў выпадку прэпарату Johnson & Johnson. Ён таксама паўсюдна прымяняецца ў Афрыцы, бо аднадозная схема прэпарату папулярная ў гэтых рэгіёнах. 

Некаторыя прышчэпкі ўвогуле не абараняюць

Вынікі ранейшых аналізаў знайшлі пацвярджэнне ў найноўшым, яшчэ не рэцэнзаваным маштабным лабараторным даследаванні, праведзеным Вашынгтонскім універсітэтам і швейцарскай фірмай Humabs Biomed з удзелам навукоўцаў з многіх краін. Яны праверылі, якая эфектыўнасць шасці прышчэпак пры абароне ад «амікрона», а таксама вывучылі рэакцыю гэтага варыянта на антыцелы, што прымяняюцца пры лячэнні каранавіруса.

Аказалася, што расійская прышчэпка Sputnik V увогуле не абараняе ад «амікрона», а прэпараты Johnson & Johnson і Sinopharm бароняць толькі ў нязначнай ступені. Прэпараты ж Modernа, Pfizer i AstraZeneca дэманстравалі адпаведна ў 33, 44 i 36 разоў слабейшую эфектыўнасць у параўнанні да эфектыўнасці супраць арыгінальнага варыянта SARS-CoV-2. 

Каментары

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання1

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

Канал «Россия» расказаў, як сямейная пара расейцаў з тату на твары пакутуе ў Польшчы. А гэта беларусы, і ў іх усё добра13

«Змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень». Амерыканскі рэпер вагой 220 кг выйшаў на сцэну з кіслародным балонам ФОТЫ2

Галоўчанка растлумачыў, чаму 3 студзеня не зрабілі выхадным днём

«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання1

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Галоўнае
Усе навіны →