• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
28.01.2022 / 11:06

Ад 3,5 да 6,5 года калоніі — вынесеныя прысуды чатыром палітвязням па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама

У судзе Заводскага раёна Мінска агучылі прысуды чатыром палітвязням па «справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама». Палітзняволеных братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў асудзілі да 6,5 і 4 гады калоніі агульнага рэжыму адпаведна, Паўла Дразда і Івана Андрушойця — да 3,5 года калоніі кожнага. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Суд па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 350 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 1 арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных камп'ютарных праграм), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах), ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) — цягнуўся два месяцы ў закрытым рэжыме. За кратамі палітвязні ўтрымліваюцца ўжо амаль 18 месяцаў. Суддзя Жанна Хвойніцкая пастанавіла разглядаць справу ў закрытым рэжыме па прычыне таго, што «ў матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу», паведамляюць праваабаронцы.

32-гадовага заснавальніка і сябра Рады грамадскага руху «Дзея» Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада 2020 года па падазрэнні ва ўзломе камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК). Пасля жорсткага ператрусу, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і яго жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, БЧБ-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае. Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — 33-гадовы Аляксей Самусенка. Ён эканаміст, працаваў у сетцы фірмаў, якія займаюцца вырабамі з пластыку.

Таксама па гэтай справе асуджаныя 35-гадовыя Павел Дрозд і Іван Андрушойць. Іван больш чым праз чатыры месяцы зняволення ажаніўся ў СІЗА са сваёй дзяўчынай Соф'яй. 

Паводле версіі абвінавачвання, «у начны час у кастрычніку і лістападзе 2020 года 35-гадовы мужчына, знаходзячыся на тэхнічным паверсе будынка на вуліцы Прытыцкага ў Мінску, з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі шляхам парушэння сістэмы абароны і выкарыстання шкоднаснага праграмнага забеспячэння ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сетцы Мінскага гарадскога выканкама. У выніку названых дзеянняў фігурант завалодаў запісамі камер відэаназірання, устаноўленых у сталіцы, з мэтай наступнай публікацыі на розных інтэрнэт-рэсурсах, у тым ліку дэструктыўных і экстрэмісцкіх Telegram-каналах.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да камп'ютарных сістэм КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў.

А таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю.

У ходзе расследавання крымінальнай справы дакладна ўстаноўлена, што ўсе мужчыны сістэматычна прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску са жніўня па лістапад 2020 года, спалучаных з блакаваннем дарог і непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Следствам зафіксавана 10 фактаў іх удзелу».

Падчас правядзення ператрусаў канфіскаваныя рэчавыя доказы, у тым ліку зарэгістраваная агнястрэльная зброя «Тыгр», «Сайга-МК», «ІЖ-54», патроны, бронекамізэлька, каскі, мячы, радыёстанцыі з гарнітурай для схаванага нашэння, улёткі з заклікамі да страйку і піратэхніка.

Дзеянні палітвязняў кваліфікавалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: 

  • ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах);
  • арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках);
  • арт. 350 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі);
  • арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй);
  • арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных камп'ютарных праграм).

Першапачаткова супраць іх распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове з іншай асабістай зацікаўленасці), аднак яе спынілі.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, прычына — «у матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем
Парламенцкія выбары пройдуць 25 лютага 2024 года
Лукашэнка: У Расіі свае погляды на развіццё Беларусі. І гэта правільна
Беларускія спецслужбы праслухоўваюць сваякоў каліноўцаў. Фрагменты размоў апублікавала БТ
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Расія нанесла ўдар па Краматорску. Ёсць ахвяры
Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем
Лукашэнка: У Расіі свае погляды на развіццё Беларусі. І гэта правільна
Парламенцкія выбары пройдуць 25 лютага 2024 года
Беларускія спецслужбы праслухоўваюць сваякоў каліноўцаў. Фрагменты размоў апублікавала БТ
Звольнілі выкладчыка фізкультуры Віцебскага медуніверсітэта, які клікаў студэнтак на мора і прапаноўваў вылечыць у сябе ў кабінеце
Мінабароны Расіі пацвердзіла інфармацыю пра паўзу ў баях
Усяго патроху
У Смалявіцкім раёне саспеў кавун вагой 17,5 кг
Раім добры спосаб паліву раслін — ён падыдзе на час спёкі і ад’езду
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Праз кавід страціў працу і ад няма чаго рабіць пачаў здымаць ролікі. Гісторыя Хабі Ламэ, самага папулярнага тыктокера свету 1
У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён 3
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Спорт
Расійскага хакеіста родам з Беларусі таксама могуць адправіць служыць у войска
Міжнародная хакейная федэрацыя адхіліла апеляцыі беларусаў і расіян на нядопуск зборных да гульняў
«Бацька пытаўся, ці не прыгнятаюць мяне нацысты». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра цэны і звычаі ў Германіі, крыўдны бан і баязліўцаў у КДБ 1
Еўрапейскі саюз настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі
Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Здарэнні
Жывадзёру, які запхнуў жывога лебедзя ў багажнік, прысудзілі 480 рублёў штрафу 1
Работнік трэнажорнай залы скраў гантэлі і здаў на металалом, а ўладальнік збіў яго
59 удараў нажом: у Барані сын забіў маці. Што вядома 1
На Лагойшчыне мужчына моцна абгарэў, адпачываючы каля ракі
Ва Украіне асудзілі беларуса на 1,5 года ўмоўна за сэкс у публічным месцы. Спачатку яго хацелі забраць у войска
У Бабруйскім раёне дзіця патрапіла пад трактарную касілку
З карыстальнікам сочынскага пляжа, на якім моцна збілі беларускага самбіста, скасавалі дамову арэнды
Карысная інфа
З серады па пятніцу ў Беларусі — дажджы і пахаладанне 1
Спёка ў Беларусі ставіць рэкорды 1
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Здароўе
Навукоўцы расказалі, якія рызыкі для здароўя нясе паўторнае заражэнне кавідам 1
Ведаеце адчуванне, калі нешта плавае перад вачамі? Вось адкуль яно
Падчас адпачынку хавайце чамадан у ванне. Так пазбегнеце вялікіх праблем 2
Што парнаграфія робіць з дзіцячым мозгам і як зрабіць, каб яна не трапляла да падлеткаў 3
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Золатавалютныя рэзервы за чэрвень выраслі
Беларуская прапаганда працягвае распальваць: «У суседніх краінах — голад» 2
Казахстан можа забараніць пастаўкі некаторых тавараў у Беларусь і Расію
Кошт нафты Brent ужо ніжэйшы за 100 даляраў за барэль 1
Меркаванні
«Гэтая вайна не можа скончыцца нармальным чынам, таму што мэта гэтай вайны — вайна»
«Перад сном Каця зверху спускала да мяне руку, мы трымаліся «за лапку». Сукамерніца напісала цёплыя ўспаміны пра Кацярыну Андрэеву, якую судзяць паўторна
«Еўрапейская праўда»: Украіна павінна разарваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі 1
Не ўсе могуць ставіць лайкі пад каментарыямі. Вось чаму 6
Гісторыя
Ці марылі ліцвіны і русіны пра мора? Публічная лекцыя Андрэя Радамана ВІДЭА 1
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Культура
Што па опэн-эйрах? Падборка летніх культурных падзей на свежым паветры
«Знайшоўся ён у дальнабойшчыка». Беларус выкупіў і перадаў у музей рукапіс «Ладдзі роспачы»
Плаціш 10 даляраў у месяц — і атрымоўваеш культурную праграму на святы. Беларус прапануе новы падыход  1
Беларускі фатограф выдае кнігу пра Плошчу Перамен
Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы
Лідар гурта «Relikt»: Трэба прыбіраць з рэчаіснасці ілюзію, што беларусы ўсе коцікі-коцікі
«Гэты дзень вы запомніце, бо ледзьве не злавілі Капітана Джэка Вераб'я!» Джоні Дэп вяртаецца ў франшызу пра піратаў? 1
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
Ва Украіне Расія прымяніла электрамагнітныя комплексы «Ступар» 
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
Каханне і сэкс
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Свет
Расія нанесла ўдар па Краматорску. Ёсць ахвяры
Борыс Джонсан сёння падасць у адстаўку
Мінабароны Расіі пацвердзіла інфармацыю пра паўзу ў баях
Пад Кіевам дэмантавалі манумент у гонар 300-годдзя ўз’яднання Украіны з Расіяй 2
Борыс Джонсан сыходзіць у адстаўку. Чаму здарыўся брытанскі крызіс 1
Цана газу ў Еўропе ўпершыню з сакавіка перавысіла $1900 за тысячу кубаметраў
Тысячы літоўцаў праводзілі «Байрактар», які перададуць Украіне ФОТА
Галоўнае
Расія нанесла ўдар па Краматорску. Ёсць ахвяры
Лукашэнка: У Расіі свае погляды на развіццё Беларусі. І гэта правільна
Беларускія спецслужбы праслухоўваюць сваякоў каліноўцаў. Фрагменты размоў апублікавала БТ
Звольнілі выкладчыка фізкультуры Віцебскага медуніверсітэта, які клікаў студэнтак на мора і прапаноўваў вылечыць у сябе ў кабінеце
Што па опэн-эйрах? Падборка летніх культурных падзей на свежым паветры
Мінабароны Расіі пацвердзіла інфармацыю пра паўзу ў баях
Беларусы катэгарычна супраць удзелу Беларусі ў вайне, ухваляюць адмову беларускіх вайскоўцаў ваяваць, а саму вайну называюць бессэнсоўнай — даследаванне
Усяго патроху
Улады хочуць пазбаўляць грамадзянства «экстрэмістаў», якія жывуць за мяжой. Юрыст тлумачыць, што гэта будзе азначаць для такіх асоб 2
Плаціш 10 даляраў у месяц — і атрымоўваеш культурную праграму на святы. Беларус прапануе новы падыход  1
«Дома стаяць дзве урны: адна для Беларусі». Добраахвотніка з былога атрада «Ліцвін», які разбіўся ў аварыі, пахаваюць у Чарнагорыі 1
Дудзінскі — пра мудрасць каліноўцаў, жахі вайны і чаму прапаганда на БТ ніколі не стане салаўёўскай 1
Фота / Відэа
У баі пад Лісічанскам, імаверна, загінула некалькі беларусаў, два трапілі ў палон
З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» 44
Апытанка
Самае чытанае
У Раўбічах на продаж выставілі асабняк за 2 млн даляраў. Вось як выглядае сёння самы дарагі дом Беларусі знутры ФОТА 10
Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка? 4
«Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв'ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска
З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» 44
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Самае лайканае
Чалы на стрыме з Ціханоўскай падказаў беларусам пытанне, роўнае па значнасці ўкраінскаму «Чый Крым?» 48
На Данбасе адбылося першае ў свеце паспяховае баявое прымяненне снарадаў SMArt
Украінцы паказалі HIMARS у баі. Яны працуюць дзень і ноч ВІДЭА 3
«Еўрапейская праўда»: Украіна павінна разарваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі 1
Арастовіч: Узяцце Лісічанска — апошні буйны поспех расійскай арміі ва Украіне 6
Гарачыя тэмы
У Раўбічах на продаж выставілі асабняк за 2 млн даляраў. Вось як выглядае сёння самы дарагі дом Беларусі знутры ФОТА 10
«Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв'ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Эксперт: Украінскія беспілотнікі хутка могуць стаць бескарыснымі, а вось расіяне нарошчваюць сваю перавагу 3
У Егіпце акулы нападаюць на турыстаў. Эксперт называе верагодныя прычыны 1
У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён 3
«Казалі, каб я вяртаўся дадому». Былога басіста The Toobes збілі ў Варшаве 20
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 14
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх