Спорт

У Беларусі — срэбра па алімпійскіх медалях, адабраных праз допінг. Вось як мы да гэтага дайшлі

Нямецкая кампанія Statista прадставіла рэйтынг краін па колькасці алімпійскіх медалёў, што яны страцілі праз допінг. Лідар рэйтынгу — Расія з 46 медалямі, а вось другое месца падзяляюць Беларусь і Украіна (па 11 адабраных медалёў). Згадваем, як мы ўзялі гэтае сумнае срэбра.

Самае дзіўнае тлумачэнне допінгу

Кідальнік молата Іван Ціхан. Фота: НАК Беларусі

Былы кідальнік молата і кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, Іван Ціхан — дзейная асоба аднаго з самых гучных беларускіх допінг-скандалаў. З яго і пачнем.

З пекінскай Алімпіяды-2008 Ціхан і яшчэ адзін лёгкаатлет, Вадзім Дзевятоўскі, прывезлі два медалі: бронзу і адпаведна срэбра. Праз тыдзень пасля спаборніцтваў у пробах беларусаў знайшлі павышаную колькасць тэстастэрону, што ўказвае на ўжыванне допінгу.

Вядома, Ціхан не пагадзіўся з абвінавачваннямі, а ў дадатак даслаў у Міжнародны алімпійскі камітэт цікавае тлумачэнне. Маўляў, каб палепшыць свае спартовыя вынікі, лёгкаатлет доўгі час устрымліваўся ад сэксу, а бліжэй да канца падрыхтоўкі ўжываў шмат морапрадуктаў і «ганады самцоў буйной рагатай жывёлы» ці, прасцей, бычыныя яйкі.

Усё гэта, як тлумачыў Ціхан, якраз магло прывесці да такіх вынікаў тэста. Дзевятоўскі, дарэчы, таксама апраўдваўся ўстрыманнем ад сэксу.

МАК не паверыў беларусам і пастанавіў пазбавіць іх алімпійскіх медалёў. Пасля гэтага спартоўцаў чакала забарона на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах і страта прэзідэнцкай стыпендыі.

Усё выправіў зварот у Спартовы арбітражны суд (CAS) і дапамога вопытнага юрыста Майка Моргана. Той упэўніў CAS, што было немагчыма правільна вызначыць колькасць тэстастэрону ў аналізах беларусаў, бо самі пробы нібыта браліся з парушэннямі тэхнікі.

У выніку ў 2010 годзе беларускіх лёгкаатлетаў апраўдалі. На тое, каб адваяваць перамогу, спартоўцам спатрэбілася 500 тысяч даляраў, і больш за 100 тысяч з іх Ціхан і Дзевятоўскі патрацілі самі. Медалі беларусам таксама вярнулі. 

2012 год: мінус медалі з Афін

Ірына Ятчанка. Фота: bymedia.net

Па правілах Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, да 2014 года допінг-пробы з шэрагу спаборніцтваў захоўваліся на працягу васьмі гадоў. Гэта датычылася і алімпіяд.

У 2012 годзе выходзіў тэрмін захоўвання пробаў з афінскіх Гульняў-2004. Перад тым, як іх выкідаць, эксперты вырашылі ўсё пераправерыць на найноўшым абсталяванні — і ў выніку знайшлі допінг. Сярод беларусаў пад увагу трапілі пробы кідальніцы дыска Ірыны Ятчанкі (бронза Алімпіяды) і, зноў-такі, Івана Ціхана, які ўзяў тады срэбра

Гэтым разам ніякія апраўданні не спрацавалі. Больш за тое, Ціхан у выніку другога за сваю кар'еру вялікага допінг-скандалу не трапіў на Алімпіяду 2012 года. Забарону на ўдзел Ціхан атрымаў усяго за дзень да пачатку спаборніцтваў, прытым што на той момант ён ужо знаходзіўся ў Лондане.

Цікава, што калі ў Ціхана забралі медаль Гульняў-2004, яго сябар Вадзім Дзевятоўскі падняўся на трэцяе месца па выніку тых спаборніцтваў.

Пекін-2008: беларускія допінгавыя рэкорды

Аксана Мянькова. 

Летнія Гульні ў Пекіне аказаліся для Беларусі самымі выніковымі не толькі ў медалях (іх было ажно 18), але і ў колькасці допінг-скандалаў, куды трапілі беларусы. Пра Ціхана з Дзевятоўскім мы ўжо ўзгадвалі, але ж ёсць і іншыя беларускія спартоўцы, у якіх забралі ўзнагароды.

Усё пачалося з Андрэя Міхневіча, штурхальніка ядра. У гэтага спартоўца багатая гісторыя допінгавых скандалаў. Яна пачалася яшчэ 7 жніўня 2001 года, за 7 год да Пекіна, калі Міхневіч за ўжыванне допінгу на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы быў на два гады адхілены ад спаборніцтваў.

Але ж прайшло ўсяго 17 дзён з моманту сканчэння яго дыскваліфікацыі, і Міхневіч узяў золата чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы.

На Алімпіядзе ў Пекіне Міхневіч узяў бронзу, але тут на сцэне зноў з'явіўся станоўчы тэст на допінг, і медаль перадалі канадцу Дылану Армстрангу. Але і гэта не канец! У 2013 годзе Міхневічу пажыццёва забаранілі ўдзел у спаборніцтвах. Паўплывала допінг-проба з Чэмпіянату свету — 2005 — яна зноў выявілася станоўчая.

Што да Пекіна, то на допінгу папалася і жонка Андрэя, Наталля Міхневіч, таксама штурхальніца ядра. У 2016 годзе пасля пераправеркі лёгкаатлетка страціла срэбра той Алімпіяды.

Кампанію ёй склала Аксана Мянькова, чэмпіёнка (былая) Пекіна ў кіданні молата. Золата ў Мяньковай таксама забралі ў 2016 годзе — пасля таго, як у яе старой пробе знайшлі анабалічныя стэроіды. Допінгавае мінулае не перашкодзіла спартсменцы выхоўваць будучых алімпійцаў. Так, у 2016 годзе яна стала дырэктаркай СДЮШАР, а ў 2018-м яшчэ і балатавалася на пост дэпутаткі Магілёўскага гарсавета. Вось толькі прайграла выбары дырэктару камунальнага прадпрыемства Коневу.

Цяжкая атлетыка: допінг за допінгам

Ірына Кулеша. Фота: Reuters.

У мінулым дзесяцігоддзі беларускія алімпійцы-цяжкаатлеты не надта адставалі па допінгавых скандалах ад лёгкаатлетычнай зборнай. Усё пачалося ўсё на тых жа пекінскіх Гульнях — за станоўчую пробу на іх медалі страцілі Андрэй Рыбакоў (срэбра) і Настасся Новікава (бронза).

У 2012 годзе на лонданскай Алімпіядзе сумную тэндэнцыю працягнулі бронзавыя медалісткі (цяпер ужо з прыстаўкай экс-) Марына Шкерманкова і Ірына Кулеша. Цікава, што Кулеша здала станоўчы тэст і ў Пекіне, але ж тады аддаваць медаль не прыйшлося — спартсменка стала на тых спаборніцтвах чацвёртай.

У 2016 годзе Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) выпусціла пастанаўленне. Згодна з ім зборныя, якія не менш за тры разы пападаліся на допінгу па выніках пераправеркі проб за алімпіяды 2008 і 2012 гадоў, павінны былі атрымаць гадавое адхіленне ад міжнародных стартаў.

Беларусь гэты «план» выканала і перавыканала, бо нават сярод спартоўцаў, якія не бралі медалі на алімпіядах, у нас хапала тых, каго злавілі на допінгу. Вось такая яна — цяжкая атлетыка ў Беларусі дзесяцігадовай даўніны.

Астапчук: мінус два медалі і незразумелая гісторыя з пробамі

Надзея Астапчук. Фота: Getty Images.

Адна з лепшых штурхальніц ядра ў Беларусі (калі не найлепшая), Надзея Астапчук страціла праз станоўчыя допінг-пробы два медалі. Яшчэ ў 2012 годзе, хутка пасля заканчэння лонданскай Алімпіяды, у спартсменкі забралі заваяванае там золата.

Агучвалі версію, што забароненае рэчыва — мецэналон — у ежу Астапчук падсыпаў яе трэнер Аляксандр Ефімаў, а сама Астапчук пра гэта не ведала. Праз той выпадак (і праз станоўчую пробу на Чэмпіянаце свету — 2005) Надзею адхілілі ад спаборніцтваў на чатыры гады.

У 2017 годзе прагрымеў новы скандал. У пекінскай пробе Астапчук знайшлі турынабол, і праз гэта легкаатлетку папрасілі здаць бронзу тых Гульняў. Тады гэтае рэчыва пачалі масава знаходзіць у пробах, бо ў пачатку 2015 года ў міжнароднай практыцы з'явіўся новы метад выяўлення прадуктаў метабалізму турынаболу.

Новую тэхналогію бязлітасна крытыкавалі расійскія навукоўцы і чыноўнікі. Спартоўцы, у пробах якіх праз гэты метад знайшлі допінг, масава падавалі ў Спартовы арбітражны суд апеляцыі. Але ж антыдопінгавыя лабараторыі па ўсім свеце пацвердзілі дакладнасць метаду, і спартоўцы, якіх злавілі на турынаболе, засталіся без узнагарод. У іх ліку была і Надзея Астапчук.

Чытайце яшчэ: 

Фінал Лігі чэмпіёнаў могуць перанесці з Пецярбурга з-за сітуацыі вакол Украіны

Сонны Пуцін і рэінкарнацыя мема пра «чык-чырыка». Якой мы запомнім пекінскую Алімпіяду

Каментары

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →