Свет1414

Прарасійская палітык на чале амерыканскай разведкі? Гэта як паглядзець

Тулсі Габард — неардынарная фігура ў амерыканскай палітыцы, якая не ўпісваецца ў традыцыйныя палітычныя катэгорыі, піша Міхась Чэсны. 

Тулсі Габард. Фота: Tulsi Gabbard / Facebook

Як ужо паведамлялася, абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў Тулсі Габард на пасаду дырэктара Нацыянальнай разведкі (DNI) ЗША. Трамп адзначыў, што Габард прынясе ў разведвальную супольнасць «бясстрашны дух» і «будзе адстойваць канстытуцыйныя правы краіны, забяспечваючы мір праз сілу». 

Прызначэнне кіраўніка DNI патрабуе яшчэ адабрэння Сената ЗША. Па ацэнках Politico, дамагчыся гэтага Трампу будзе няпроста, але гісторыя апошніх гадоў паказвае, што ў амерыканскай палітыцы неймавернае нярэдка становіцца рэальнасцю.

Хто такая Тулсі Габард і як выглядае яе палітычная біяграфія? 

У 21 год стала дэпутаткай. У 23 гады — вайскоўцам і ўдзельніцай вайны ў Іраку.

Тулсі Габард пачала сваю палітычную кар’еру ў пачатку 2000-х, калі, маючы ўсяго 21 год, стала самай маладой дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў штата Гаваі. 

У 2003 годзе яна добраахвотна далучылася да Нацыянальнай гвардыі Гаваяў, а ў наступным годзе адправілася добраахвотніцай у Ірак, дзе служыла ў медыцынскім падраздзяленні. 

У лістападзе 2016 годзе Габард, будучы тады яшчэ палітыкам Дэмакратычнай партыі, сустрэлася з абраным прэзідэнтам Дональдам Трампам. Сустрэча адбылася па ініцыятыве Трампа, які палічыў патрэбным абмеркаваць пытанні барацьбы з тэрарызмам і сітуацыю ў Сірыі. 

Ужо тады хадзілі чуткі, што яна можа заняць важную пасаду ва ўрадзе Трампа; у прыватнасці, называліся пасады дзяржаўнага сакратара, міністра абароны або пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН. 

У 2020 годзе Тулсі Габард перайшла ў рэзерв арміі ЗША і атрымала званне падпалкоўніка, працягваючы сваю палітычную дзейнасць.

Не ўпісваецца ў традыцыйныя палітычныя катэгорыі

Габард — неардынарная фігура ў амерыканскай палітыцы, якая не ўпісваецца ў традыцыйныя палітычныя катэгорыі. 

Да 2022 года яна была ў Дэмакратычнай партыі і пры гэтым працавала палітычнай аглядальніцай на Fox News, тэлевізіі, якая лічыцца бастыёнам кансерватыўнага адгалінавання рэспубліканцаў.

Была праціўніцай ваеннай інтэрвенцыі ў Іраку, але добраахвотна адправілася ў Ірак, дзе служыла ў медыцынскім падраздзяленні арміі ЗША. 

Каб было яшчэ цікавей, яна стала першай дэпутаткай індуісцкага веравызнання ў Кангрэсе. У 2013 годзе ў ходзе цырымоніі прынясення дэпутацкай прысягі яна прысягала на «Бхагавад-гіце».

У чорных спісах украінцаў

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года Тулсі Габард заявіла, што вайны можна было б пазбегнуць, калі б адміністрацыя Байдэна і НАТА ўлічылі «законную заклапочанасць Расіі» наконт магчымасці ўступлення Украіны ў альянс. 

Таму ў ліпені 2022 года Габард была ўключана Украінскім цэнтрам супрацьдзеяння дэзынфармацыі ў «спіс амерыканскіх палітыкаў, навукоўцаў і актывістаў, якія прасоўваюць расійскую прапаганду». 

Яна таксама апынулася ў базе сайта «Миротворец». Вось як яна і яе дзейнасць апісаны на гэтым сайце: 

«Ахвяра псіхалагічнага гвалту расійска-тэрарыстычнай прапаганды.

Пашырэнне расійскай прапаганды.

Замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Удзел у антыўкраінскіх прапагандысцкіх мерапрыемствах Расіі (краіны-агрэсара) супраць Украіны.

Удзел у інфармацыйных спецаперацыях Расіі (краіны-агрэсара і тэрарыста). Пашырэнне недакладнай інфармацыі.

Магчыма, з’яўляецца агентам расійскіх спецслужбаў.

Палітычны дзеяч, экс-афіцэр рэзерву арміі ЗША».

Тулсі Габард на ўкраінскім сайце «Миротворец», скрыншот

Габард — не прарасійская, а скептычная да інтэрвенцый ЗША

Тулсі Габард — ветэран вайны ў Іраку і адначасна паслядоўная крытык ваеннага ўмяшальніцтва ЗША. Яна здавён крытыкуе ўмяшанне ЗША ў замежныя канфлікты, перадусім па прычыне іх неэфектыўнасці ў плане дасягнення пастаўленых мэтаў.

Пазіцыя Габард па расійска-ўкраінскім канфлікце не адрозніваецца кардынальна ад пазіцыі нябожчыка Генры Кісінджэра (былы дзяжсакратар ЗША), якую ён займаў да 2022 года. Практычна праз увесь перыяд пасля падзення Савецкага Саюза Кісінджэр настойваў на прызнанні «інтарэсаў Расіі» ва Усходняй Еўропе. 

Яшчэ ў маі 2022 года Кісінджэр заклікаў да спынення агню ва Украіне і аднаўлення лініі размежавання, якая існавала да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў лютым таго года, даючы зразумець неабходнасць нейкага кампрамісу з Расіяй.

Аднак у студзені 2023 года, а пазней у верасні таго ж года прызнаў, што працяг агрэсіі з боку Расіі змяніў яго погляды. 

Ці погляды Габард таксама зменяцца? Пазіцыя ў справе неэфектыўнасці ваенных умяшанняў — хутчэй за ўсё, не. А вось пазіцыя па Украіне і Расіі пачне ўсур’ёз фармавацца падчас знаходжання на пасадзе кіраўніцы разведкі, калі, вядома будзе зацверджаная Сенатам. 

Каментары14

  • Джордж
    14.11.2024
    Прарсейскай яна была ў галавах украінскіх ура патрыётаў. Цяпер украінскія чынушы падціраюць свае запісы ў сацсетках. Канфуз атрымаўся
  • TM Леонид (Космос) Черновецкий
    14.11.2024
    Я и моя команда молодая.
  • Дональд
    14.11.2024
    Сэксі !

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →