Гісторыя66

Маці маршала Ракасоўскага пахаваная ў Целяханах

Ля асфальтоўкі на вёску Выганашчы знаходзяцца старадаўнія каталіцкія могілкі.

Пры выездзе з мястэчка Целяханы праваруч ля асфальтоўкі, што кіруе на вёску Выганашчы, знаходзяцца старадаўнія каталіцкія могілкі.

Местачкоўцы прывялі іх, як гаворыцца, у Божы выгляд. Гэтае, з усіх бакоў атуленае густым падлескам месца, абгароджанае невысокім штакетнікам. На могілках, непадалёк ад дарогі, віднеюцца два помнікі: першы, даваенны, зроблены з звычайнае цэглы, а другі быў устаноўлены некалькі гадоў назад. На першым помніку чытаем: «Здесь покоится прах матери дважды Героя Советского Союза маршала К. К. Рокоссовского». І ўсё. Не пазначаныя мацерыны прозвішча і імя, толькі згадваецца, чыя яна маці. Мяркую, што так, канечне, не павінна быць.

З радаводу Канстанціна Ракасоўскага даведваемся, што ягонага бацьку звалі Ксаверы Войцех Ракасоўскі, па прафесіі ён быў машыністам. А дзед Канстанціна быў ляснічым пад Варшаваю.

(У пачатку 1920-х Канстанцін Ракасоўскі, тады камандзір кавалерыйскага палка, памяняў імя па бацьку Ксаверыевіч на Канстанцінавіч. Бо часта пісарчукі блыталі Ксавер'евіч, Савельевіч, Ксавельевіч, Савер'евіч ці ячшэ як-небудзь.)

Ксаверы ажаніўся з настаўніцай з Пінска — Антанінай Аўсянікавай, якая была родам з Целяханаў. Калі ў сям’і Ракасоўскіх 21 снежня 1896 года нарадзіўся сын Канстанцін, бацьку ішоў ужо 44 год. Канстанцін нарадзіўся ў Вялікіх Луках, пасля бацьку перавялі працаваць на Варшаўска-Венскую чыгунку. Сям’я Ракасоўскіх пасялілася ў прыгарадзе Варшавы — Празе, на вуліцы Сталёвай, 5.

Спакойнае жыццё сям’і Ракасоўскіх неўзабаве скончылася, а прычынаю стала чыгуначная катастрофа. Бацька атрымаў цяжкае раненне і ў 1902 годзе ва ўзросце 49 гадоў памёр. Яго пахавалі на могілках у Брудне. У пачатку 1950-х на магіле Ксаверыя Ракасоўскага ягоны сын Канстанцін усталяваў гранітную пліту (для чытачоў нагадаю, што першая набытая будучым маршалам прафесія — каменацёс у майстэрні Высоцкага, дзе вырабляліся помнікі).

Маці, Антаніна Ракасоўская, не мела магчымасці настаўнічаць, падпрацоўвала за мізэрную аплату на трыкатажнай фабрыцы. Бяда, кажуць, адна не ходзіць. У пачатку 1911 года раптоўна мама памірае.

Біёграфы Ракасоўскага не пакінулі звестак, ці наведваў калі-небудзь сын магілу маці, ніхто з целяханцаў таксама не ведае. Адзінае памятаюць: паблізу могілак на хутары жыла сям’я Зубко. Гаспадыня, Зубчыха, прыглядала за магілкаю. Ці былі яны родзічамі Антаніны Аўсянікавай — пакуль устанавіць не ўдалося.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць