Расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў не чакае «стратэгічных спрэчак» паміж Беларуссю і Расіяй па газавым пытанні. Пра гэта дыпламат заявіў 7 верасня журналістам у Мінску.

«Газавыя кантракты падпісаны, уключаючы 2011 год. З нагоды чаго перамовы, калі кантракты падпісаны? Умовы паставак агавораны, там агавораны абсалютна ўсе рэчы», — сказаў Сурыкаў.

Пасол падкрэсліў, што існуе не толькі газавы кантракт паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам», але і мемарандум, падпісаны ў свой час прэзідэнтамі Расіі і Беларусі. «У гэтым мемарандуме гаворыцца, што адно з найважнейшых дзеянняў — гэта выкананне газавых кантрактаў. Стратэгічных спрэчак не будзе», — заявіў Сурыкаў.

Ён таксама адзначыў, што пасля апошняга газавага канфлікту Беларусь аплачвае пастаўкі строга ў адпаведнасці з кантрактам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?