У ЗША група тыбецкіх манахаў выпусціла ў воды Атлантычнага акіяна 534 лобстары ў гонар святкавання чарговай гадавіны з моманту першай пропаведзі Буды.
Тыбецкія манахі лічаць, што ў гэты дзень любая добрая справа памнажаецца ў некалькі разоў.
Такі рытуал, купляючы на рынках дарагіх марскіх насельнікаў, тыбецкія манахі ў ЗША здзяйсняюць па некалькі разоў на год. Такая ж традыцыя існуе і ў Індыі, дзе ўдзельнікі цырымоніі выкупляюць падрыхтаваных для бойні авечак і коз і адпускаюць іх на волю.
«Нават калі іх зноў зловяць, яны атрымаюць асалоду ад жыцця да таго, як гэта
адбудзецца», — сказаў дырэктар цэнтра па вывучэнні будызму ў Бостане.
Цырымонія адбылася за некалькі метраў ад шыльды кавярні, якая запрашала наведнікаў паспрабаваць абед з лобстараў усяго за $15,99.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0