Свет55

Былы амерыканскі пасол распавёў, як Іслам Карымаў кінуў тапак у сваю дачку Гульнару

Дачку былога прэзідэнта Узбекістана асудзілі ў свой час на 13 гадоў.

Гульнара Карымава. Фота: Kun.uz

Былы амбасадар ЗША ва Узбекістане Джордж Крол, які быў паслом у Беларусі ў 2003—2006 гадах, у мемуарах для Цэнтра расійскіх і еўразійскіх даследаванняў імя Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта распавёў аб сустрэчы з дачкой першага прэзідэнта Гульнарай Карымавай. Яго ўспаміны апублікавала выданне Eurasianet, звяртае ўвагу «Настоящее время»

Крол працаваў паслом ва Узбекістане з 2011-га па 2014 год. Паводле яго слоў, бліжэй да канца свайго знаходжання ў рэспубліцы ён аказаўся ўцягнуты ў няпростыя адносіны сям'і Карымавых. Ён удакладніў, што аднойчы позна ўвечары, напярэдадні Новага года, у амерыканскае пасольства прыйшла «адхіленая на той момант ад сямейных спраў» Гульнара Карымава, з якой былі яе двое дзяцей, якія нарадзіліся ў ЗША.

«Гульнара, апранутая ў Versace і Gucci, пачала доўгі аповяд аб сваім жыцці і сваіх праблемах. <…> У канцы яе знясільваючага двухгадзіннага маналогу я асцярожна пацікавіўся, чаго яна хоча ад мяне. Затым яна спытала, ці магу я арганізаваць ёй сустрэчу з бацькам, якому, па яе словах, не давалі бачыцца з ёй яе маці, сястра і іншыя людзі Карымава з яго атачэння. На наступны дзень мне атрымалася звязацца з Карымавым. Неўзабаве пасля гэтага Гульнара даслала мне радаснае паведамленне аб тым, што сустрэча прызначаная. Пазней я даведаўся ад яе, што сустрэча прайшла не вельмі добра і скончылася тым, што бацька шпурнуў у яе тапкай. Больш я Гульнару не бачыў», — распавёў Джордж Крол.

Па словах былога пасла, сам Карымаў у размове з ім ніколі не згадваў гэты інцыдэнт.

Супраць Гульнары Карымавай ва Узбекістане ў 2013 годзе завялі дзве справы аб крадзяжы і ўхіленні ад выплаты падаткаў. У 2015 годзе па першай справе яна атрымала пяць гадоў абмежавання волі. У 2017 годзе па другой справе яе прыгаварылі да 10 гадоў зняволення. Пазней пакаранне было заменена на пяцігадовае абмежаванне свабоды.

У сакавіку 2020 года Ташкенцскі гарсуд прыгаварыў яе да 13 гадоў і 4 месяцаў калоніі па абвінавачанні ў змове, вымагальніцтве, растраце і рабаванні, адмыванні грошай і іншых злачынствах. З вясны 2019 года яна адбывае пакаранне ў жаночай калоніі № 21 у Зангіяцінскім раёне Ташкенцкай вобласці.

Каментары5

  • Ата
    26.06.2024
    бекі і букі, не мяшайце разам цюркаў і арабаў. 
  • бекі і букі
    26.06.2024
    я і не мяшаю. проста факт прывяла. але ж цюркі-узбекі таксама мусульмане. не?
  • Буш - красаўчык
    26.06.2024
    бекі і букі, і Буш як сапраўдны ваяр ухіліўся ад снараду. Буш мужык з яйцамі, пасля яго не было вартых!

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы68

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы68

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць