Гісторыя44

Аўтару славутай «Гіпікі, альбо Навукі пра коней» — 450 гадоў

Крыштаф Мікалай Дарагастайскі нарадзіўся 2 сакавіка 1562.

Ягоны спадчынны маёнтак знаходзіўся ў Мураванай Ашмянцы (сёння — Ашмянскі раён).

Дарагастайскі доктар медыцыны. Стольнік літоўскі (1588–1590), крайчы літоўскі (1590–1592), падчашы літоўскі (1592–1597), вялікі маршалак літоўскі (1597–1615).

Выхоўваўся ў кальвінскай веры. Вучыўся ў Страсбурзе. Удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Нідэрландах, потым у Лівонскай вайне. Шмат падарожнічаў.

Пасля смерці Стэфана Баторыя некаторы час уваходзіў у прамаскоўскую групоўку, 9 жніўня 1587 у Акунёве пад Варшавай разам з сенатарамі ад ВКЛ вёў з маскоўскімі пасламі перамовы аб абранні на сталец Рэчы Паспалітай Фёдара Іванавіча і утварэнні уніі трох дзяржаў — ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы і Польшчы.

У 1600 Дарагастайскі іменем караля мірыў два магнацкія роды — Хадкевічаў з Радзівіламі, як сваяк абодвух. У выніку адбыўся шлюб Януша Радзівіла з Соф’яй з Хадкевічаў.

На сойме 1605 выступаў супраць падтрымкі Дзмітрыя Самазванца I, аднак у 1609 далучыўся да падрыхтоўкі маскоўскай выправы Жыгімонта Вазы. Перад генеральным штурмам Смаленску (1611) камандаваў часткай паўночнай аблогавай арміі, адзін з першых уварваўся ў фартэцыю, быў паранены.

Памёр Дарагастайскі 3 жніўня 1615. Паводле тэстаменту, цела К. М. Дарагастайскага пахавалі ў Мураванай Ашмянцы ў радавым склепе, а сэрца — ва ўроцлаўскім храме. Даследнікі мяркуюць, што радавы склеп знаходзіўся ў крыпце кальвінскага збору, які стаяў на месцы драўлянага касцёла Панны Марыі.

Вядомасць сабе ён заслужыў працай «Гіпіка, альбо Кніга пра коней». Гэта першы ў Рэчы Паспалітай дапаможнік па конегадоўлі і коннай яздзе.

«Гіпіка» складаецца з чатырох частак. У першай расказваецца пра конную язду, конскія масці і прыкметы, падбор і вырошчванне племяннога маладняка. 2-я частка прысвечана пачатковай падрыхтоўцы баявых коней. У 3-й частцы паказаны ўзоры муштукоў і цугляў. Кніга, «Гіпіятрыя» — ветэрынарны лячэбнік. Ілюстрацыі знакамітагаТамаша Макоўскага. У анатацыі да кнігі таксама зазначаецца, што ў кнізе можна знайсці нямала звестак пра побыт шляхты, медыцыну, вераванні і г.д. на пачатку 17 ст.

Кніга напісаная па-польску, але ў 2007 у выдавецтве Юніпак з’явілася і па-беларуску.

«Упершыню «Гіпіка» выходзіць з каментарыямі — без іх паўнавартаснае разуменьне «Кнігі пра коней» наўрад ці магчымае. У складанні камнтароў удзельнічала вялікая творчая група. (…) Спадзяемся, ласкавы чытач, што вы адчуваеце ў сабе шляхетны, рыцарскі дух і маеце «любасць да коней прыроджаную, а не прымусовую», — напісала ў прадмове беларускага выданны Святлана Ішчанка.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць