У Беларусі прыйшоў час на заканадаўчым узроўні ўвесці штраф за беспадстаўнае зняцце кандыдатаў з выбараў. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка, пракаментаваўшы вынікі партыйных з’ездаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ, дзе былі прынятыя рашэнні зняць з перадвыбарчай гонкі кандыдатаў у дэпутаты.

Паводле Мусіенкі, у заканадаўстве многіх краін ёсць нормы [якія краіны, Мусіенка не называе], якія прадугледжваюць фінансавае пакаранне для ўдзельнікаў выбарчых кампаній, якія без падставаў, наўмысна зняліся з выбараў. Акрамя таго, існуе практыка, што кандыдаты-адмоўнікі пазбаўляюцца права балатавацца ў далейшым.

«На мой погляд, парламенту новага склікання трэба на заканадаўчым узроўні пакласці канец падобным дэмаршам і ў нас», — сказаў Мусіенка.

Тактыку «ці ўдзельнічаю ў выбарах, ці не ўдзельнічаю» шэраг апазіцыйных партый Беларусі прымяняе на працягу ўжо многіх гадоў, дэманструючы тым самым непавагу да свайго электарату, адціскаючы на ​​этапе рэгістрацыі кандыдатаў, якія маглі б быць абранымі і плённа працаваць, дадаў эксперт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?