Свет44

Сербія падправіла сваю гісторыю ў гонар візіту Пуціна

З-за прыбыцця ў Сербію з візітам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна дзень вызвалення Белграда будуць адзначаць на чатыры дні раней за гістарычную дату.

З-за таго, што Пуцін пажадаў прыняць удзел у святкаваньні, дзень вызвалення Бялграда будуць адзначаць 16-га кастрычніка замест 20-га. У гонар Пуціна таксама ўпершыню за амаль 30 гадоў ладзяць ваенны парад.

Такога не было нават у часы прэзідэнцтва Іосіпа Броза Ціта, адзначае Нікола Томіч, рэдактар белградскай газеты «Бліц».

«Улада ў Бялградзе вырашыла прыстасаваць дату дзяржаўнага свята да парадку дня Пуціна. На мой погляд, гэта красамоўна сведчыць пра тое, што ўлады ў Бялградзе вельмі гнутка ставяцца нават да суверэнітэту краіны. Усё залежыць ад таго, што ім на дадзены момант трэба», — кажа Томіч.

У гонар Пуціна ў Сербіі ўпершыню з 1985 года ладзяць ваенны парад. У ім возьмуць удзел прыкладна тры тысячы салдат — пяхота, артылерыя, танкісты, авіяцыя, нават дунайскія ваенныя караблі, дакладней — лодкі. Да сербскіх пілотаў далучыцца і расійская ваенная група «Стрыжы».

На думку аглядальнікаў, візіт Пуціна і ўсё з ім звязанае патрэбны не так Сербіі, як Расіі і яе прапагандыстам. Яны імкнуцца паказаць, што Расія мае сяброў за мяжой і што яна грае важную ролю на Балканах.

Пры гэтым у Сербіі на працягу некалькіх мінулых гадоў наогул не адзначалі дат вызвалення, паколькі ва ўладзе знаходзяцца правацэнтрысты, якія не паважаюць ролю партызанскай арміі, якую ўзначальваў генсек кампартыі Іосіп Броз Ціта.

У той жа час Савецкі Саюз у свой час прызнаваў толькі партызанскі рух і супрацоўнічаў толькі з ім.

Візіт Пуціна ў Бялград працягнецца толькі адзін дзень — 16 кастрычніка. На святкаванне не запрасілі прэзідэнтаў іншых краін, салдаты якіх ваявалі ў шэрагах Чырвонай арміі (Бялград вызвалялі байцы Другога ўкраінскага фронту).

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць