Кіроўца аўтобуса ў Магілёве знайшоў у салоне ноўтбук. Але схаваў у сваім гаражы

21-гадовы магілёвец звярнуўся ў міліцыю са скаргай на прапажу ноўтбука з зараднай прыладай. Сумку з тэхнікай коштам 680 рублёў ён пакінуў у салоне аўтобуса, піша sb.by
Аператыўнікі высветлілі, што чужую маёмасць забраў 46-гадовы кіроўца аўтобуса. Вярнуўшыся ў аўтобусны парк, ён убачыў у салоне сумку з ноўтбукам, але ўладальніка шукаць не стаў. Забраў яе і занёс у уласны гараж.
Зараз выкрадзенае канфіскаванае. Кіроўцу пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі да 3-х гадоў.
Каментары