Ці падпісвала 19-гадовая палітзняволеная чыстыя аркушы паперы? Пракуратура абвяргае
Пракуратура Брэста афіцыйна абвергнула інфармацыю пра тое, што 19-гадовая палітзняволеная Віталія Бандарэнка была вымушаная падпісаць пяць чыстых аркушаў паперы.

Пра гэту дзіўную сітуацыю дзяўчына тыдзень таму паведаміла сваёй маці праз іншых зняволеных.
Пракуратура запэўнівае, што яе работнік спецыяльна прыехаў да Бандарэнка ў СІЗА-7. І яна, маўляў, сказала яму, што нічога не падпісвала.
Апроч таго, ёсць рознагалоссі наконт таго, ці была палітзняволеная ў карцары ў сакавіку 2021 года. Пракуратура запэўнівае, што дзяўчыну пасадзілі на тры гадзіны ў «камеру зборнага аддзялення», а не ў карцар.
Каментары