Улада

Ціханоўскую і Латушку падазраюць у прысваенні ўлады. А раней такія справы заводзілі?

Следчы камітэт заявіў, што завёў чарговую крымінальную справу супраць палітыкаў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушку. Гэтым разам іх падазраюць у самавольным прысваенні ўлады (арт.382 Крымінальнага кодэкса). У параўнанні з папярэднімі прэтэнзіямі сілавікоў гэта даволі дробная справа, па якой пагражае да двух год зняволення, так што па гэтым артыкуле Ціханоўскую і Латушку нават не змаглі б утрымліваць у СІЗА да суда. Назва артыкула хоць і гучыць экзатычна, але такія справы заводзілі і раней, праўда,і фігуранты не былі такімі медыйнымі.

У чым сэнс прэтэнзіяў?

Ціханоўская і Латушка, адзначае СК, «па ўзгадненні з іншымі ўдзельнікамі змовы стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады і прадстаўніцтва Беларусі за мяжой, вялі перамовы з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі». Так следства ацаніла візіты палітыкаў на Захад, перамовы па санкцыях і магчымай падтрымцы, якую Беларусь атрымае ў выпадку перамогі дэмакратычных сілаў. 

Фармулёўка артыкула 382 гучыць як самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы. Злачынства, паводле крымінальнага закона, пасягае на аўтарытэт дзяржаўнай улады. 

Вядомыя выпадкі, калі справы па арт. 382 КК заводзілі на несумленных бізнэсменаў і іх супрацоўнікаў, якія выдавалі сябе за сілавікоў ці чыноўнікаў, каб выведаць у канкурэнтаў патрэбную інфармацыю. Так што нагоды бываюць больш празаічныя, чым абмеркаванне пятага пакета санкцый з ЕС. 

На фоне іншых крымінальных справаў, якія завялі на Латушку і Ціханоўскую, пакаранне па апошняй — найменшае (грамадскія працы, або штраф, або хімія ці калонія да двух год). Выглядае, што СК усімі сіламі стараецца прадэманстраваць, што спрабуе спыніць дзейнасць апазіцыйных рухаў. Аднак ні Ціханоўская, ні Латушка не збіраюцца змяняць свае планы і перакананні.

Нагадаем, што Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку ўключылі ў спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Супраць Ціханоўскай завялі справу аб падрыхтоўцы тэракта.

Генпракуратура заяўляла, што патрабуе яе экстрадыцыі па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў і спробе захопу адміністратыўных будынкаў. Таксама супраць Ціханоўскай завялі справу аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і аб змове з мэтай захапіць дзяржаўную ўладу. 

На Паўла Латушку завялі справы аб змове з мэтай захапіць дзяржаўную ўладу, стварэнне экстрэмісцкага фарміраванне і заклікі да дзеянняў, якія нясуць шкоду нацыянальнай бяспецы. 

«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал

Аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала запіс размоваў супрацоўнікаў беларускага бюро Інтэрпал і Генпракуратуры, з якога вынікае, што ў штаб-кватэры Інтэрпала адмовіліся задаволіць заяўку на міжнародны вышук Святланы Ціханоўскай і нават вынеслі папярэджанне Беларусі: не выкарыстоўваць механізмы міжнароднай паліцыі для пераследу палітычных апанентаў. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць