Свет22

Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot

Германія ўжо перадала Украіне тры зенітна-ракетныя комплексы Patriot, паведамляе The Washington Post са спасылкай на свае крыніцы. Гэта стала магчымым дзякуючы новай схеме, якую прапанаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп: еўрапейскія краіны аплачваюць пастаўкі амерыканскай зброі для Узброеных сіл Украіны.

Самалёты F-16 пралятаюць над устаноўкай Patriot ва Украіне. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней выказваў надзею атрымаць дзесяць такіх сістэм. Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус падчас сустрэчы саюзнікаў Украіны 21 ліпеня паведаміў, што Берлін гатовы дапамагчы з перадачай пяці комплексаў, хоць падрабязнасцяў не раскрыў. Паводле крыніц The Washington Post, тры комплексы ўжо перадалі, а наконт астатніх ідуць перамовы з Вашынгтонам.

Чакаецца, што частку сістэм Patriot Украіна можа атрымаць і з краін, якія не ўваходзяць у НАТА. Напрыклад, Швейцарыя заявіла, што ЗША перанакіруюць пяць комплексаў, першапачаткова прызначаных для яе, ва Украіну, а яе ўласныя пастаўкі будуць адкладзеныя.

Тым часам Літва таксама выказала гатоўнасць далучыцца да калектыўнай закупкі гэтых комплексаў для Украіны. Міністарка абароны Літвы паведаміла, што Вільня плануе выдзеліць на гэта да 30 мільёнаў еўра.

Акрамя таго, працягваюцца абмеркаванні магчымай перадачы Украіне дальнабойных ракет. Германія пакуль адмовілася пастаўляць ракеты Taurus, але, паводле інфармацыі The Washington Post, унутры НАТА не выключаюць, што ЗША ўсё ж могуць перагледзець сваю пазіцыю, нягледзячы на словы Трампа пра нежаданне гэта рабіць.

14 ліпеня Трамп абвясціў, што ўсяго Украіна атрымае 17 сістэм Patriot, аплачаных саюзнікамі па НАТО. Гэтае рашэнне пацвердзілі падчас сустрэчы кантактнай групы ў фармаце «Рамштайн», дзе краіны выказалі падтрымку ўзмацненню супрацьпаветранай абароны Украіны.

Каментары2

  • Гэта
    27.07.2025
    Заўжды было магчыма. Але ж Трамп хацеў гешэфт і нуль абавязкаў.
  • Барадзед
    27.07.2025
    Даёшь наступательные вооружения Украине!

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць