Фота Комсомольская правда в Беларусі
У аўторак у 5-й клінічнай больніцы старшыні гарвыканкаму сталіцы Міхаілу Паўлаву зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны мозгу. Апераваў яго прафесар Арнольд Смеяновіч, член-карэспандэнт Акадэміі навук, выдатны нейрахірург. Аперацыя прайшла паспяхова, але Паўлаў застаецца ў стабільна цяжкім стане. Такая аперацыя заўжды цяжка працякае.
Шпіталізавалі Міхаіла Паўлава ў панядзелак, як толькі ён адчуў моцны галаўны боль і слабасць, млосці. Яго забрала хуткая. Тамаграфія выявіла: справа не ў інсульце, а ў гузе. Адразу рашылі тэрмінова рабіць аперацыю.
Магчыма, спатрэбіцца хіміятэрапія. Не выключана, што курс рэабілітацыі 57-гадовы чыноўнік пройдзе ў Нямеччыне.
0
0
0
0
0
0