Эканоміка11

Экспарт беларускай тэхнікі скараціўся на сотні мільёнаў долараў

Экспарт беларускіх інвестыцыйных тавараў, да ліку якіх адносіцца прадукцыя машынабудавання, з пачатку года скараціўся на сотні мільёнаў долараў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Як сведчаць статыстычныя звесткі, у студзені-красавіку 2013 года экспарт беларускіх інвестыцыйных тавараў склаў 1,28 млрд. долараў і скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 22,8%.

Найбольшае зніжэнне адбылося па грузавых аўтамабілях.
У студзені-красавіку на знешнія рынкі Беларусь паставіла 2.230 грузавых аўтамабіляў (на 49,1% менш, чым за аналагічны леташні перыяд) на 295,3 млн. долараў (зніжэнне ў грашовым выражэнні на 44,6%).

Сур’ёзна знізіліся пастаўкі на знешнія рынкі і іншых інвестыцыйных тавараў.

Так, у студзені-красавіку Беларусь паставіла на экспарт 23,9 тыс. трактароў і седлавых цягачоў (на 21,5% менш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам), у грашовым выражэнні экспарт скараціўся на 22,4%.

Адбылося таксама зніжэнне экспарту іншай сельгастэхнікі (машын і механізмаў для ўборкі і абмалоту сельгаскультур). Пастаўкі гэтай тэхнікі ў фізічным выражэнні скараціліся на 12,4%, у грашовым — на 16,2% да 133,2 млн. долараў.

Беларускія эканамісты тлумачаць зніжэнне экспарту інвестыцыйных тавараў падзеннем попыту на расійскім рынку збыту.

«Сітуацыя на расійскім рынку неспрыяльная: назіраецца стагнацыя ўнутранага попыту, знізіліся аб’ёмы прамвытворчасці, росту інвестыцый у асноўны капітал не назіраецца. Вядома, усё гэта прывяло да таго, што попыт на беларускія інвестыцыйныя тавары знізіўся», — зазначыла дырэктар даследчага цэнтра ІПМ Ірына Тачыцкая.

Намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц бачыць прычыны зніжэння экспарту беларускай сельгастэхнікі ў тым, што ў сённяшніх няпростых эканамічных умовах Расія стала падтрымліваць мясцовых вытворцаў.

Што да грузавых аўтамабіляў, зазначае эксперт, то праблемы са збытам беларускай прадукцыі звязаны з увядзеннем у Расіі новага экалагічнага стандарту Еўра-4.

«Яшчэ адна прычына зніжэння беларускага экспарту, больш агульная, — уступленне Расіі ў СГА, што прывяло да больш жорсткай канкурэнцыі на расійскім рынку», — канстатуе Грыц.

Нягледзячы на зніжэнне экспарту ў першыя месяцы гэтага года, урад плануе выправіць сітуацыю паводле вынікаў студзеня-верасня. Віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч у красавіку заявіў, што ўжо паводле вынікаў дзевяці месяцаў урад мае намер «выйсці на рэальнае выкананне ўсіх паказчыкаў для прамысловасці, галоўны сярод якіх — нарошчванне экспарту не менш як на 15% за гэты год».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць