Грамадства

У Беларусі пашыраны пералік выплат па страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці

У Беларусі пашыраны пералік выплат па страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Аб гэтым паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Сяргей Асенка.

Каментуючы апошнія змяненні ў заканадаўстве аб страхавой дзейнасці ў Беларусі, ён адзначыў, што пералік страхавых выплат дапоўнены, у прыватнасці, такой пазіцыяй, як аплата дадатковых расходаў на стварэнне рабочага месца для застрахаванага, які атрымаў інваліднасць з прычыны няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання. Палажэнне аб парадку аплаты дадатковых расходаў, звязаных з пашкоджаннем здароўя застрахаванага, па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў уступіла ў сілу з 1 ліпеня 2014 года.

«Сюды ўключаюцца расходы страхавальніка па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў, у якога адбыўся страхавы выпадак з застрахаваным, на набыццё (выраб), абслугоўванне, рамонт і мадэрнізацыю абсталявання (у тым ліку спецыялізаванага), неабходнага для стварэння рабочага месца для застрахаванага, а таксама дастаўку гэтага абсталявання да страхавальніка; выкананне мантажных і пусканаладачных работ адносна названага абсталявання (у тым ліку спецыялізаванага)», — растлумачыў Сяргей Асенка.

Рашэнне аб назначэнні або адмове ў назначэнні аплаты дадатковых расходаў на стварэнне рабочага месца страхоўшчык прымае на падставе заявы страхавальніка пасля вывучэння сітуацыі на месцы і складання адпаведнага акта.

Сяргей Асенка звярнуў увагу, што зменены падыход да разліку сумы ўзносаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў, якую страхавальнік павінен выплачваць у адносінах да кожнай застрахаванай асобы. Яна павінна быць не меншай за суму гэтых узносаў, вылічанай з памеру 60% сярэдняй заработнай платы рабочых і служачых у Беларусі за месяц, што папярэднiчае месяцу іх налічэння, прапарцыянальна адпрацаванаму часу. Да 1 ліпеня 2014 года мінімальны памер аб'екта для налічэння страхавых узносаў вызначаўся зыходзячы з праіндэксаванай мінімальнай заработнай платы. «Гэта змяненне абумоўлена неабходнасцю максімальна ўлічыць прынцып эквівалентнасці ўзаемаадносін страхавальніка і страхоўшчыка», — падкрэсліў эксперт.

Пры гэтым, калі пры расследаванні няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафзахворвання будзе ўстаноўлена, што ўзнікненню ці павелічэнню шкоды, нанесенай здароўю застрахаванага, садзейнічала яго ўласная грубая неасцярожнасць, памер штомесячнай або аднаразовай страхавой выплаты можа быць зменшаны прапарцыянальна ступені віны застрахаванага, але не больш як на 50%.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова37

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць