Грамадства1919

Міністр інфармацыі: Асобныя інтэрнэт-рэсурсы выклікаюць сур'ёзныя пытанні, цяпер вызначаем уладальнікаў

Асобныя інтэрнэт-рэсурсы выклікаюць сур'ёзныя пытанні Міністэрства інфармацыі Беларусі, заявіла кіраўнік ведамства Лілія Ананіч 4 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, Мінінфарм «актыўна аналізуе інтэрнэт-рэсурсы на прадмет выканання заканадаўства». «Бачым, што сёння не ўсе ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў прынялі меры, каб іх прадукцыя ў поўнай меры адпавядала нацыянальнаму заканадаўству», — сказала Ананіч. 

Міністр падкрэсліла, што адпаведнасць заканадаўству азначае размяшчэнне дакладнай інфармацыі, «інфармацыі, якая спрыяе развіццю грамадства і дзяржавы і ні ў якім разе не наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам». 

Яна нагадала, што новы закон аб СМІ прадугледжвае адказнасць уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз ідзе праца па вызначэнні ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, зарэгістраваных па-за зонай.by. «Усе ў нас у нацыянальнай інфармацыйнай прасторы роўныя перад законам», — падкрэсліла Ананіч. 

«Гэтая праца працягваецца. Яшчэ дастатковае поле дзейнасці ў гэтым кірунку ў дзяржавы», — сказала Ананіч. 

У Беларусі 1 студзеня 2015 года набылі моц папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Адна з галоўных навацый заключаецца ў тым, што дзеянне закона аб СМІ, за выключэннем патрабаванняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі, распаўсюджваецца на інтэрнэт-СМІ. Гэта азначае, што інтэрнэт-рэсурсы цяпер нясуць адказнасць за публікацыі ў сетцы нароўні з афіцыйнымі СМІ. Пры гэтым у законе вызначаныя ўмовы, пры якіх магчымае абмежаванне доступу да інтэрнэт-СМІ. Адказнасць за змест кантэнту ляжыць на ўладальніках інтэрнэт-рэсурсаў.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў3

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць