Надвор'е11

Сіноптыкі распавялі, якія сюрпрызы надвор'е рыхтуе на гэтым тыдні

Першую палову тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай вільготнай паветранай масе. Слупкі тэрмометраў будуць паўзці ўніз, і толькі ў чацвер ледзь пацяплее.

Фота Івана Ярывановіча

Пра гэта распавёў Tut.by начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 17 студзеня, у асобных раёнах краіны невялікі снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -4 … -10°C, пры праясненнях -11 … -13°С, днём -2 … -8°С.

18 студзеня будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах рэспублікі слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -8 … -15°С, пры праясненнях да -18°С; днём -4 … -9°С.

У ноч на Вадохрышча чакаецца ўмерана марознае надвор'е: уначы -5 … -11°С, па паўднёва-ўсходняй палове -12 … -16°С, пры праясненнях да -18 ° С; днём ад 0 па паўночным захадзе да -7 ° С па поўдні. Ноччу ў крайніх паўночных раёнах невялікі снег. Днём пераважна па паўночнай палове краіны кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па паўночным захадзе днём з дажджом), слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Далей ўладу над надвор'ем возьме Атлантыка, і ў Беларусь зноў пачне паступаць сагрэтае Гальфстрымам цёплае і вільготнае паветра, і тэмпература пачне павышацца, цяплей будзе па поўначы, халадней па поўдні краіны.

У пятніцу ў асобных раёнах кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -1 … -8°С, пры праясненнях па паўднёвым захадзе да -11°С; максімальная днём -5 … + 2°С.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця63

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

У Беларусі прадаюць амерыканскі мускул-кар, які літаральна ўрос у зямлю. Цана ўражвае3

Адміністрацыя Трампа пазбавіла Гарвард права навучаць замежных студэнтаў2

Цапкала: Папулярнасць Ціханоўскай — вынік накрутак і маніпуляцый23

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт7

Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў4

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН10

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця63

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць