Ядвігі Паплаўскай не было ў Беларусі ў момант смерці Аляксандра Ціхановіча: удава музыкі зараз вяртаецца з Ізраіля, дзе ў яе былі канцэрты, паведамляе TUT.BY.
Як паведамілі крыніцы з блізкага кола сям'і, народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр а 6-й гадзіне раніцы 28 студзеня ў рэанімацыі 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

— Апошнія некалькі тыдняў яму было ўжо зусім кепска, не выходзіў з хаты. Ядзя паляцела на гастролі ў Ізраіль — яны былі запланаваныя раней, — Саша застаўся, — распавядае крыніца.
Калі сябры зразумелі, што стан здароўя музыканта крытычны, яны тэрмінова шпіталізавалі яго — гэта было ў аўторак, 24 студзеня.
Паводле некаторых звестак, Ціхановіч пакутаваў у тым ліку і ад анкалагічнага захворвання.
Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам і грамадзянская паніхіда пройдуць 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Каментары