Грамадства66

Вызвалены Міхалькоў зноў працуе з дзецьмі

У бабруйскім клюбе «Спадарожнік», часткай якога ёсьць вайскова-спартовы клюб «Патрыёт», пацьвердзілі, што Мікалай Міхалькоў ад учорашняга дня вярнуўся да сваёй працы.

«31 траўня ў нас была нарада ў гарадзкім Цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі, — сказала кіраўніца «Спадарожніка» Галіна Сіманава. — На нараду прыйшоў Мікалай, паведаміў нам, што здымаюць усе абвінавачаньні зь яго і сына Яна. Мы ўсе ўзрадаваліся, абдымалі яго, цалавалі. Ён падзякаваў за падтрымку, што ня кінулі яго, сказаў, што рады вярнуцца да працы. А як мы яго кінем? Ён цудоўны пэдагог, мы ўсе чакалі яго вяртаньня, спадзяваліся на хутчэйшае сканчэньне гэткіх раптоўных выпрабаваньняў. Так што цяпер Мікола прыступіў да працы ў нашым клюбе».

У чэрвені на базе «Спадарожніка» адчыняецца летні лягер «Эўрыка», цяпер рыхтуецца праграма заняткаў і экскурсій. Мікалай Міхалькоў таксама будзе заняты ў гэтай справе. Што тычыцца ляснога намётавага лягера «Брыгантына», дзе праходзілі летнія заняткі клюбу «Патрыёт» і які Лукашэнка ахрысьціў «лягерам баевікоў у лясах пад Асіповічамі», ён таксама дзейнічае. Цяпер супрацоўнікі занятыя папаўненьнем тэхнічнай базы. І калі ў мінулыя гады сюды прыяжджалі па 20 падлеткаў, цяпер чакаецца 35.

«Ніводзін з «Патрыёта» не сышоў, — кажа Галіна Сіманава. — Усе хлопцы і дзяўчаты былі пастаянна з намі на сувязі, усе чакалі вяртаньня свайго настаўніка».

Мікалаю дагэтуль не вярнулі ні тэлефон, ні аўтамабіль, ні нават пашпарт. Як ён сказаў калегам, пры вызваленьні зь СІЗА яго прывезьлі на вакзал, набылі за 6 рублёў квіток і пасадзілі ў цягнік. Так ён апынуўся ў родным Бабруйску.

«Нарэшце гэты час мінуў, — кажа спадарыня Галіна. — Гэта ж было як страшны сон: вось 23 сакавіка, заплюшчваеш вочы, расплюшчваеш — і нібыта 24 сакавіка. Толькі недзе між гэтым тыя страшныя два месяцы».

Спартова-патрыятычны клюб «Патрыёт». Фота з афіцыйнага сайту Ленінскага раёну Бабруйску

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць