Літаратура

Па-беларуску выйшла сучасная польская проза аб прыродзе і чалавеку

Зборнік апавяданняў Дамінікі Словік прапануе небанальны і вусцішны погляд на суіснаванне чалавека і прыроды, піша Зося Лугавая. 

Кніга выйшла на пачатку года ў выдавецтве «Янушкевіч» у перакладзе Алены Пятровіч. Раней там жа выходзіў раман Словік «Зімоўка». 

«Самасейкі» — кніга пра тое, што прырода не такая безабаронная, як нам падаецца. Магчыма, гэта тое, што нас чакае ў недалёкай будучыні. А можа, гэта ўжо наша рэальнасць, якую мы пакуль не ўсведамляем да канца. Мы ўсе ведаем пра глабальнае пацяпленне, пра знікненне пэўных відаў раслін і жывёлаў, пра інвазіўныя расліны, якія выцясняюць мясцовыя. Але Дамініка Словік выказваецца на гэтыя тэмы не ў лоб, а з дапамогай сюрэалістычных матываў, праз містычныя і нават фантастычныя дэталі. Атрымліваецца трывожна, вусцішна, іранічна.

«У чацвер у мяне з носа пачала расці фасоля.

У суботу яна дасягала ўжо сярэдзіны лба.

У нядзелю мяне ахапіла спакуса апусціць ногі ў начоўкі з халоднай вадой. 

У аўторак з’явіліся першыя лісткі».

Аўтарка закранае тэму суіснавання чалавека і прыроды з розных бакоў. Ёсць сюжэт пра расліну, якая прарастае ўнутры чалавека. Ёсць смярдзючае, хворае мора, у якім немагчыма купацца. Ёсць невядомага паходжання цвіль у касмічным караблі, з якой ніхто не можа даць рады. А ёсць цывілізацыя ў выглядзе незнаёмых раслін-самасеек, якія пакрысе захопліваюць адну польскую вёску. І ў кожным з гэтых сюжэтаў Словік гучыць пераканаўча і ўпэўнена.

«Усё адбываецца вельмі хутка. Гэта невыпадкова, яны ведаюць, што робяць. Яны маглі б змяніць склад глебы, вады, атмасферы. Яны разумныя, але гэта не той розум, які мы маглі б зразумець. Яны вучацца. Дапамагаюць. Камунікуюць. Дзейнічаюць як дызайнеры. Думаю, яны таксама могуць змяняць і нас». 

Ці можна аднесці гэтыя апавяданні да эка-хорара? Хутчэй не, чым так. Яны занадтна лірычныя для таго, каб быць хорарам. Але можна згадзіцца з анатацыяй, якая кажа, што аўтарка выводзіць чытача з зоны камфорту. Чагосьці напраўду жудаснага тут не адбываецца, але ты ўвесь час адчуваеш побач штосьці вялікае, значна большае за цябе і нас усіх. У апавяданнях Словік мы бачым наш рэальны свет, у якім усё толькі трошачку не так, як звычайна. Акурат гэтая блізкасць і адначасовая дзіўнасць прымушае адчуваць сябе няёмка. І пры гэтым спехам перагортваць старонкі, каб зразумець, ці ўсё добра ў фінале. А фіналы зазвычай пакідаюць прастору для здагадак. 

Ні адно апавяданне ў зборніку не назавеш смешным ці вясёлым, але лёгкая іронія (магчыма, крыху здзеклівая) прысутнічае ў кожным з іх. Нават у тым, дзе выхавацелька дзіцячага саду, апантаная спажываннем зеляніны, спрабуе накарміць дзяцей алеандрам, сок якога для чалавека атрутны.

«Яны яе не слухаюць. Яны не паводзяць сябе як добрыя дзеці. У наш час вітаміны вельмі патрэбныя. Без іх яны не вырастуць. У іх сапсуецца зрок. Скрывіцца хрыбет. У іх не будзе сіл думаць і гуляць. Яны захварэюць і памруць!»

У некалькіх апавяданнях аўтарка закранае тэму кліматычных зменаў. Гераіня, якая звычайна ўпадае ў спячку з надыходам снежнай зімы, не можа заснуць тры гады запар, бо снегу няма. Бясснежнай зімой нас ужо не здзівіць, але ж тут заснуць не можа чалавек, а не мядзведзь ці барсук. Падрабязнае апісанне руціны гэтай жанчыны, яе падрыхтоўка да спячкі і далейшыя пакуты робіць моцнае ўражанне і нават крыху пужае. Кліматычныя змены Дамініка Словік пераплятае з сацыяльнымі і палітычнымі працэсамі, падкрэсліваючы нашую абыякавасць і зацыкленнасць на саміх сабе. Часам вось з такімі горка-іранічнымі пасажамі: 

«Нейкім вечарам яна сядзела ў кухні, слухала падкаст. Пра вайну ў Сірыі. Што яна працягваецца ўжо дзесяць год. Здзівілася, што ажно столькі. Яна была дарослая, калі гэтая вайна пачалася. Заканчвала ўніверсітэт. Мужчыны расказвалі пра лагеры ўцекачоў у Лівіі. Пра тое, што намёты там падаюць пад заваламі снегу, а людзі хварэюць і паміраюць ад холаду. «Кожны год мы аднолькава ўражаныя, што на Блізкім Усходзе бывае зіма», — сказаў журналіст. Абодва мужчыны засмяяліся». 

«Самасейкі» — нестандартны, далікатны і страшны спосаб сказаць пра тое, што планета змяняецца, і змяняем яе мы. Чым яна нам адкажа? Што нас чакае ў будучыні? Магчыма, ейнае цярпенне хутка скончыцца і яна задасць нам перцу з імберцам. 

Дамініка Словік. Самасейкі. — Варшава: Янушкевіч, 2024. Пераклала з польскай Алена Пятровіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць