Грамадства33

«Смурод такі, што немагчыма дыхаць». Дом у «Мінск-Свеце» тры дні залівала каналізацыяй

У жыхароў дома пад назвай «Тбілісі» на вуліцы Ніколы Тэслы, 10, выдаліся не вельмі вясёлыя выходныя: апошнія тры дні яны спрабавалі спыніць патоп на першым паверсе. Паводле іх слоў, каналізацыйная вада літаральна біла з падлогі. Яна імгненна заліла агульны калідор і пранікла ў кватэры, піша Onliner.by.

Падрабязнасцямі здарэння падзялілася гаспадыня адной з пацярпелых кватэр Алена:

— 30 мая прыкладна ў 13:30 ў агульным калідоры першага паверха з-пад пліткі і з шчылін у сценах пачала прасочвацца вада з каналізацыі. Спачатку зусім крыху. Потым яна пачала прыбываць і неўзабаве пранікла ў кватэры праз дзвярныя праёмы. Яшчэ пазней вада пачала вылівацца з унітазаў! Пры гэтым смурод быў такі, што немагчыма было дыхаць. Паўсюль стаяла сцёкавая каналізацыйная вада з усімі «прыгажосцямі».

Паводле слоў дзяўчыны, людзі адразу ж звярнуліся ў сэрвіс-арганізацыю «Мінск-Свету» — ТАА «Хэпі Планет».

— Работнікі прыехалі, прачысцілі трубу і з’ехалі. Мы паказвалі ім відэа, на якім відаць, што вада прасочваецца з падлогі праз швы пліткі. Кажам: трэба ўскрываць. Але яны гэтага не зрабілі.

Пасля сыходу спецыялістаў працёк спыніўся. Але літаральна праз тры гадзіны патоп вярнуўся ў яшчэ большым аб’ёме.

@minskoblastnovosti5 "Вонизм такой, что невозможно дышать". В Минск-Мире " жильцов три дня заливало канализационными отходами #минскмир #минскмирквартиры #минск #минсксейчас #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Silent Hill - Horror music - Gabriel Andrade Produções

— Прыкладна а 21-й гадзіне ўсё зноў пачало заліваць. Сем чалавек бегалі з кватэры ў кватэру, вычэрпвалі каналізацыю. Рабілі гэта да 3 гадзін ночы. Таксама прыходзілі сантэхнікі, нешта прачысцілі. Зноў нічога не ўскрылі, хаця ўласнымі вачыма бачылі, як цячэ з-пад пліткі.

Наступным днём вада працягвала бясконца заліваць першы паверх. Аднак прадстаўнікі аварыйнай службы не бралі на сябе адказнасць рабіць нешта, акрамя базавых дзеянняў.

У першы дзень лета сітуацыя паўтарылася, а дакладней — працягнулася:

— А 9-й раніцы нас стала заліваць так, што папярэднія два дні здаліся кветачкамі. Мы ўжо ўскрылі падлогу самастойна, без дазволу. І аказалася, што пад пліткай — труба без заглушкі. Проста труба, якая з моманту пабудовы дома была адкрытая, і ўся каналізацыя, напэўна, ішла кудысьці ў фундамент.

— Акрамя таго, у гэтым месцы павінен быў знаходзіцца люк для рэвізіі, але замест гэтага трубу проста закрылі звычайнай пліткай, — адзначае Алена.

Onlíner звярнуўся ў «Хэпі Планет», але пакуль не атрымаў тлумачэння сітуацыі. Паводле інфармацыі Алены, прадстаўнік абслугоўваючай арганізацыі паабяцаў «закрыць дзірку і падабраць лючок у бліжэйшы час». А пакуль крыніцу праблем прыкрылі падручнымі сродкамі. І хоць працёк часова спыніўся, уласнікаў кватэр на першым паверсе хвалюе пытанне: як цяпер прывесці жыллё ў парадак пасля такой «водарнай» падзеі і хто будзе аплачваць рамонт?

Акрамя таго, іх цікавіць, чаму наогул труба аказалася адкрытай?

Каментары3

  • Гэта Мінск-Свет, дзетка!
    02.06.2025
    Чаму труба адкрытая?
    1) Чакалі фантан неўці.
    2) не плацілі субпадрадчыкам, усім дробным фірмама і ІП. Іх, гаротных, там збанкрутавала багата.
  • хіпстары ў чалавейніках
    02.06.2025
    Ну ў кога нават гумовых ботаў няма
  • Гарамбуш
    02.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць