Свет

На Сіцыліі зноў прачнуўся вулкан Этна

2 чэрвеня на ўсходнім узбярэжжы Сіцыліі зноў актывізаваўся найбуйнейшы ў Еўропе вулкан Этна. Вывяржэнне відаць на некалькі кіламетраў. Улады абвясцілі аранжавы ўзровень авіяцыйнай небяспекі.

Адно з вывяржэнняў Этны. Фота: AP Photo/Etnawalk, Giuseppe Di Stefano

Паводле звестак мясцовых геафізікаў, воблака попелу, якое ўтварылася ў выніку вывяржэння, рухаецца на паўднёвы захад. За сітуацыяй уважліва сочаць эксперты Нацыянальнага інстытута геафізікі і вулканалогіі, выкарыстоўваючы сетку назіральных камер.

Этна — адзін з самых актыўных вулканаў у свеце. Яму больш за 350 тысяч гадоў. Ён размешчаны побач з гарадамі Катання і Месіна, а вышыня вулкана пастаянна змяняецца праз частыя вывяржэнні.

На схілах Этны жыве шмат людзей, таму прыкладна раз на паўтара стагоддзя вывяржэнні нішчаць населеныя пункты.

На вулкане налічваецца ад 200 да 400 кратэраў, і прыкладна раз у тры месяцы адзін з іх актывізуецца. Падчас вывяржэнняў Этна звычайна выкідае лаву і попел, прычым лававыя патокі асабліва відовішчныя ўначы.

Першае зафіксаванае вывяржэнне адбылося яшчэ ў 1226 годзе да н. э., а апошняе да цяперашняга — у лютым 2022 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома27

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома27

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць