Свет

У Партугаліі 16 чалавек згарэлі ў аўтамабілях, трапіўшы ў агнявую пастку на аўтатрасе

Агулам лясныя пажары забралі ўжо больш як 60 жыццяў.

Ахвярамі лясных пажараў у Партугаліі сталі сама меней 62 чалавекі, некаторыя з іх загінулі ў вогненнай пастцы, калі іх аўтамабілі апынуліся заблакаваныя на абхопленай агнём дарозе.

Яшчэ 59 чалавек, у тым ліку пажарныя, атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці.

Прэм'ер-міністр краіны Антоніу Кошта назваў тое, што адбываецца «вялікай трагедыяй».

У зону бедства скіраваныя 160 пажарных разлікаў.

«Колькасць загінуўшых яшчэ можа павялічыцца», - папярэдзіў кіраўнік урада, выступаючы ў ў штаб-кватэры службы грамадзянскай абароны.

Дзяржаўны сакратар па пытаннях унутраных спраў Жоржэ Гомеш казаў журналістам, што 16 загінулых згарэлі жыўцом у сваіх аўтамабілях на аўтатрасе ў муніцыпалітэце Педраган-Грандзі на ўсходзе краіны. Яны спрабавалі пакінуць раён лясных пажараў.

Яшчэ трое задыхнуліся ў дыме.

Згарэлы дом у пасёлку Педраган-Грандзі.

Мэр аднаго з населеных пунктаў раней сказаў журналістам, што для таго, каб засцерагчы ўсе пасёлкі, якім пагражае агонь, не хапае пажарных.

Агонь распаўсюджваецца з вялікай хуткасцю, рухаючыся адначасова з чатырох напрамкаў, казаў Гомеш.

Прэзідэнт краіны Марселу Рэбелу ды Соза адправіўся ў раён бедства, каб сустрэцца з сем'ямі загінуўшых. Ён заявіў, што пажарныя зрабілі «усё, што маглі».

У некалькіх рэгіёнах Партугаліі спёка ў апошнія дні перавышала 40 градусаў.

Лясныя пажары часта адбываюцца ў Партугаліі, аднак часцей за ўсё ў жніўні, калі на тэрыторыі краіны ўсталёўваецца сухое і гарачае надвор'е. Год таму ў іх тушэнні бралі ўдзел каля 4 тысяч пажарных і 26 самалётаў.

У мінулыя гады ад пажараў больш пакутавала паўночная, лясістая частка Партугаліі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем2

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем2

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць