Грамадства33

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў

У Беларусі працягваецца добрая традыцыя: дабрачынная арганізацыя «Карытас» ужо сёмы год запар дапамагае тым, хто мае патрэбу, раздаючы кур-нясушак і пеўняў

Ілюстрацыйнае фота Yandex.market

Сёлета ў Мінскай і Магілёўскай абласцях плануюць перадаць 3150 курэй і 350 пеўняў. Падтрымку атрымаюць каля 500 чалавек — гэта пенсіянеры, мнагадзетныя, прыёмныя і малазабяспечаныя сем’і, інваліды, а таксама тыя, хто аказаўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, піша Onliner.by.

— Мы даём не рыбу, а вуду, — падкрэслівае Дзмітрый Мельнікаў, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю «Карытас». — Нашы куры — гэта не проста ежа, а сімвал надзеі, працы і стабільнасці. Мы верым, што яны трапяць у клапатлівыя рукі і дапамогуць сем’ям знайсці дадатковую крыніцу даходу.

Каб атрымаць птушак, трэба падаць заяву і прадставіць дакументы, што пацвярджаюць статус (пашпарт, пенсійнае пасведчанне, даведку аб інваліднасці або дакумент аб шматдзетнасці).

Раздача пройдзе ў два этапы:

18 ліпеня — Маладзечна (09:00), в. Лескаўка (12:00), Дзяржынск (15:00), Стоўбцы (16:00), Нясвіж (17:30).

29 ліпеня — Магілёў (09:00), Бялынічы (11:00), Крупкі (14:00), Барысаў (16:00), Смалявічы (17:30), Лагойск (18:30).

Каментары3

  • Барадзед
    12.07.2025
    Каждой курице по петуху!
  • Ёсік
    12.07.2025
    Калі ў гэтым ланцужку няма ўзгадваньня аб лукашэнку, каб не атрымалася бяды, бо ўсё, што людзі прыдумляюць самі, ці то дапамога ў часы кавіду, ці то ваду падводзяць у новую баравую, ці шчэ што-небудзь карыснае, уладу круціць, як таго вампіра ад часныку, бо толькі адзін дапаможчык існуе ў Беларусі.
  • check
    12.07.2025
    Чаму вуда п не рыба? Суп з пеўня і з куры аднолькава смачны

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць