Ежа33

Вызначылі, якія пельмені і марозіва беларусы любяць больш за ўсё

У Беларусі выбралі найлепшыя прадукты харчавання. Кампанія «Санта Брэмар» стала пераможцам прэміі «Народная марка» ў дзвюх намінацыях. Самым папулярным марозівам аказалася «Юкі», а сярод мясных паўфабрыкатаў не было роўных пяльменям «Бабуля Аня».

Любімыя прадукты беларусаў вызначыла народнае галасаванне. У ім паўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў, узроставых і сацыяльных груп. Арганізатары распаўсюдзілі каля 3 мільёнаў анкет і апыталі 2653 чалавекі. Рэспандэнтаў прасілі не проста выбраць варыянты са спісу, а без падказак назваць любімыя маркі. Гэта дазволіла вызначыць тавары, якія беларусы выбіраюць самі і рэкамендуюць іншым.

Даследаванне паказала, што сярод марозіва з вялікім адрывам лідзіруе «Юкі». Яно апынулася любімай маркай амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны. Другое месца займае Soletto, трэцяе - «ТОП». Найлепшымі замарожанымі мяснымі паўфабрыкатамі сталі пельмені «Бабуля Аня». Іх назваў амаль кожны трэці рэспандэнт.

«Народную марку» у Беларусі вызначаюць ўжо сёмы год. Апытанне праводзіцца па ўсёй краіне па рэпрэзентатыўнай выбарцы з улікам партрэта беларускага пакупніка. Каля 62% рэспандэнтаў склалі жанчыны, а 38% — мужчыны. Больш за ўсё апытаных (37,28%) прыйшлося на спажыўцоў ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў. Звыш 73% рэспандэнтаў маюць вышэйшую адукацыю, а больш за палову — зарабляюць больш за 700 рублёў у месяц.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць