«Штрафы і суткі давалі, але мы ўставалі»: у Мінску праходзіць 7-ы марш пенсіянераў ФОТЫ

Не менш за тысячу чалавек сабраліся сёння, 16 лістапада, на чарговы Марш пенсіянераў. І гэта пры тым, што плошча была ачэплена сілавікамі, а метро нейкі час не спынялася на плошчы. Калона пачала рух па праспекце. Людзі старэйшага веку праходзяць маршам па праспекце Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, скандуючы лозунгі за сумленныя выбары і супраць гвалту.




Першы такі марш прайшоў 5 кастрычніка.
Каментары