Наталля Качанава: Беларускі шлях барацьбы з COVID-19 сябе апраўдаў
Пра гэта ў эфіры праграмы «Еўразія. Даслоўна» на тэлеканале «Мір 24» заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

«Мы практычна ўсе займаліся гэтым пытаннем, паколькі гэта неардынарная сітуацыя, бяда, якая прыйшла ва ўсе краіны свету. І мы разумелі, што з гэтым трэба не проста змагацца, а весці мэтанакіраваную сістэмную працу.
Магчыма, у нейкіх краінах гэта ў дачыненні і, напэўна, апраўдана, калі яны закрываліся, уводзілі сур'ёзныя каранцінныя меры. Але мы невялікая краіна, і для таго, каб эканамічна выжыць у гэтай сітуацыі, нам трэба было, каб нашы прадпрыемствы працавалі», — распавяла Наталля Качанава.
Паводле афіцыйных звестак, ад кавіду памёр 3961 чалавек.
«Настоящее Время» правяло даследаванне даных, атрыманых ад «кіберпартызанаў». Згодна з даследаваннем, з сакавіка 2020 года да сакавіка 2021-га залішняя смяротнасць у краіне склала 32 тысячы чалавек — у 14 разоў больш, чым паведамлялі ўлады.
Каментары