Здарэнні

Памятаеце палітвязня Барановіча? Адбіваў анархістаў ад ціхароў, адсядзеў тры гады ў калоніі, а цяпер б’ецца ў кулачных баях на YouTube

Святаслаў Барановіч быў фігурантам палітычных спраў аж двойчы. У 2011 годзе яго прызнавалі палітычным вязнем. Тады Барановіча, яшчэ 25-гадовага юнака, судзілі за Плошчу-2010, пакаралі трыма гадамі «хатняй хіміі». У сакавіку 2017 года пасля «Маршу недармаедаў» Барановіч у тралейбусе спрабаваў адбіць анархістаў ад ціхароў. Апошнія аказаліся супрацоўнікамі міліцыі. Праз паўгода Барановіча злавілі і прысудзілі 3 гады калоніі (тады праваабаронцы не захацелі прызнаць яго палітвязнем). Святаслаў выйшаў амаль год таму, а цяпер быў заўважаны ў аматарскім турніры «Zames»: баі на голых кулаках выкладваюць на YouTube.

Святаслаў Барановіч. Скрыншот з відэа ютуб-канала Zames

«Раней я займаўся боксам, кандыдат у майстры спорту, нават меў прапанову ехаць у Амерыку, быў гатовы кантракт ад амерыканскай прамоўтарскай кампаніі для мяне. Але тая пасадка ў 2017 годзе ўсё сапсавала, — расказаў Святаслаў «Нашай Ніве». — У гэтыя баі я трапіў праз сябра. Ён прапаноўваў, я доўгі час адмаўляўся — кулачныя баі мне не вельмі цікавыя. Але ён настойваў: давай, давай, больш шанцаў не будзе. Ну, кажу ладна, пайшлі паглядзім».

«Гэта хутчэй як хобі, я гэтым не зарабляю»

Першы бой Барановіч правёў супраць майстра спорту Анатолія Мартыненкі. І пацярпеў паразу ў ім.

«З Мартыненкам нармальны бой атрымаўся, добры. Ён майстар спорту міжнароднага класа, выступаў на Чэмпіянаце Еўропы. Мяне паставілі з ім біцца, але ў тым баі я фактычна аддаў яму перамогу. Мог бы дабіваць, але пашкадаваў. За 100 даляраў выбіваць сабе рукі, і яго пашкадаваў — навошта чалавека траўмаваць? Таму я спыніў бой, спаслаўся на стомленасць. 

Пасля ўдзельнічаў яшчэ ў адным турніры — таксама прайграў, мне заламалі нос. Супернік быў слабейшы. Калі шчыра, проста часам не разлічваеш, думаеш: «Ай, выйду на расслабоне, ушатаю». А атрымліваеш сюрпрыз.

Доктар прапаноўваў пасля зрабіць аперацыю на нос, а то, кажа, «горбік будзе». Але мне тое паралельна — ва ўсіх баксёраў «горбік», тут нічога страшнага няма. 

Гэта хутчэй як хобі, я гэтым не зарабляю. Там за перамогу плацяць 200 даляраў, за паразу — 100. Так што пару разоў выступіў, а там будзе бачна. Калі па боксу будуць прапановы — я з радасцю, а кулачныя баі — толькі за добрыя грошы. Бо калі траўма будзе, то элементарная аперацыя і аднаўленне пацягне дорага.

Але я працягваю займацца спортам, вось зараз іду якраз на трэніроўку. Фізпадрыхтоўка ў мяне выдатная».

«Было сорамна, што няма за што сядзець»

Акрамя трэніровак, Барановіч працягвае хадзіць на звычайную штодзённую працу. 

«Працую на будоўлі. Таму таксама не хочацца «ўхандохаць» рукі ў баях — калі не выйду на працу, то не будзе чаго есці банальна, — кажа Святаслаў. — Таму трэба берагчы сябе і ведаць, за што б’ешся. Каб за баі прапаноўвалі адэкватныя грошы, то можа я б і заняўся канкрэтна гэтым. Тады не настолькі хоць шкада было б здароўя».

Пасля выхаду з калоніі Святаслаў жыве ў Мінску. Кажа, гады пад вартай прайшлі няпроста, але шкадаванняў у яго няма.

«Я сядзеў у штрафных ізалятарах пастаянна, без пасылак, без званкоў, без тэлеграм. Мяне мучылі яшчэ да суда 8 месяцаў, хацелі, каб віну прызнаў. Пераціскалі рукі кайданкамі, напрыклад. Адвакат таксама такі ж быў. Раіў: «Ну прызнайце віну, інакш яны не супакояцца!» Я пытаўся: «У чым вінаваты?» 

Барановіч на судзе ў 2018 годзе. Фота Сяргея Гудзіліна

Пасля ў калоніі адміністрацыя хацела таксама, каб я прызнаў віну. Увесь тэрмін, лічы, трымалі па ШІЗА, я выходзіў нават з адзіночкі на волю. Лістоў амаль не атрымліваў і сам не пісаў — акуляры ў мяне забралі. Нават майткі забіралі, бо ў бетоннай камеры я іх падкладваў пад галаву. Там жа холадна: удзень спіш, уначы рухаешся.

Але я не шкадую, што тады ўвязаўся ў бойку. Адзінае, што было сорамна, што няма за што сядзець».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць