Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
Драгамір Карыч, які з братам Багалюбам і іншымі членамі сям’і валодае забудоўшчыкам Dana Holdings, што сёлета трапіў пад санкцыі ЗША, сустрэўся сёння з Лукашэнкам і распавёў пра эфект ад санкцый.

«Санкцыі даюць кожнай дзяржаве магчымасць актываваць запасны рухавік у галаве, каб паглядзець, дзе вы памыляліся, каб, выкарыстоўваючы вашы рэсурсы, выйсці са становішча, каб з’явілася больш магчымасцяў», — прыводзіць словы Карыча БелТА.
Карыч таксама заявіў, што Лукашэнка стварыў ідэальныя ўмовы для бізнэсу, але сёння даводзіцца працаваць не наўпрост, а праз розныя краіны.
Каментары