Расія рыхтуецца прымаць уцекачоў з Данбаса. Кожнаму збіраюцца даць па 10 000 рублёў
Пуцін даручыў расійскаму ўраду тэрмінова забяспечыць выплату 10 тысяч рублёў кожнаму ўцекачу, які прыбывае ў Растоўскую вобласць з Данбаса, паведамляюць расійскія СМІ. Таксама прадугледжана іх забеспячэнне жыллём, харчаваннем і медыцынскай дапамогай.

У Растоўскай вобласці, якая мяжуе з «ДНР» і «ЛНР», стварылі аператыўны штаб для прыёму ўцекачоў. Туды таксама вылецеў в. а. міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Чупрыян.
Таксама Пуцін падпісаў указ, паводле якога Расія прызнае выдадзеныя ў «ДНР» і «ЛНР» сертыфікаты аб паходжанні тавараў і дапускае іх нароўні з расійскімі да дзяржзакупак. Гэты дакумент таксама адмяняе экспартныя і імпартныя квоты для тавараў, што перамяшчаюцца з Расіі ў «ДНР» / «ЛНР» і назад. Указ будзе дзейнічаць «да палітычнага ўрэгулявання ў Данбасе на аснове Мінскіх пагадненняў».
Каментары