Свет

Ніхто на ДНР і ЛНР не наступае, але насельніцтва ДНР і ЛНР масава вывозяць у Расію

Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі арганізавалі масавы цэнтралізаваны выезд насельніцтва ў Расію, паведаміў кіраўнік «рэспублікі» Дзяніс Пушылін, яго словы перадае РБК са спасылкай на Данецкае агенцтва навін. Адначасова тое самае ажыццяўляе самаабвешчаная Луганская народная рэспубліка.

Намінальны кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін.

Па словах Пушыліна, «у першую чаргу эвакуацыі падлягаюць жанчыны, дзеці і людзі сталага ўзросту». Эвакуяваных размесцяць у Растоўскай вобласці.

Кіраўнік ДНР таксама заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў найбліжэйшы час аддасць вайскоўцам загад аб пачатку наступу ў Данбасе і ўварвання на тэрыторыю «ДНР» і «ЛНР». Па словах Пушыліна, Узброеныя сілы Украіны гатовыя да сілавога захопу Данбаса.

Таксама кіраўніцтва ЛНР заклікала жыхароў рэспублікі «ў самыя кароткія тэрміны выехаць на тэрыторыю Расіі».

Украіна раней не раз заяўляла, што не збіраецца вяртаць Крым і ўсход Данбаса сілай, а разлічвае толькі на дыпламатыю.

Кіраўніцтва краін Захаду, а таксама разведкі краін НАТА ад восені папярэджвалі пра магчымы напад Расіі на Украіну пад прэтэкстам абароны расейскамоўных жыхароў Данбаса. Расія сканцэнтравала на межах Украіны, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, каля 150 тысяч вайскоўцаў і перадавыя сістэмы ўзбраенняў, сярод якіх ракетныя комплексы «Іскандэр», авіяцыя і супрацьпаветраныя комплексы С-400.

СМІ паведамлялі таксама аб масавым прыбыцці байцоў расійскіх прыватных ваенных кампаній у Данбас.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць