Свет

«Мы не можам ігнараваць рэальнасць»: Малдова не будзе далучацца да санкцый супраць Расіі

Краіна моцна залежыць ад імпарту з Расіі энергарэсурсаў і іншага вырашэння пытання пакуль няма, заявіла прэзідэнт Малдовы ў інтэрв'ю Радыё Свабода.

«Давайце абмяркуем, што могуць азначаць санкцыі з пункту гледжання экспарту і імпарту: у нас і так няма доступу ні на ўкраінскі рынак, ні на расійскі і беларускі. Бо ёсць гэтая перашкода — вайна. І экспарт, і імпарт з гэтымі краінамі заблакаваны», — сказала Санду.

Яна таксама падкрэсліла, што найважнейшай залежнасцю Кішынёву ад Масквы з'яўляюцца энеэргарэсурсы і дадала, што пакуль у Малдовы няма іншага вырашэння гэтага пытання.

«Ці можам мы сёньня пакінуць краіну без прыроднага газу і электрычнасці? Не, ня можам. Ні дзеля нашых грамадзянаў, ні дзеля 100 тысячаў украінскіх уцекачоў, 50 тысячаў з якіх — дзеці», — заявіла прэзідэнт Малдовы.

Санду адзначыла, што Малдова «карыстаецца поўнай падтрымкай сваіх заходніх партнэраў». Яны паспрабуюць дапамагчы Кішынёву знайсці альтэрнатыўныя варыянты забеспячэння энэргарэсурсамі. «Аднак да гэтага часу мы, відавочна, не можам ігнараваць рэальнасць», — дадала Санду.

На заўвагу журналісткі, што Кіеў «раззлаваны стаўленнем Малдовы», Санду адказала:

«Вядома, мы мусім зрабіць усё, каб спыніць гэтую вайну. Але ёсць пэўныя рэчы, якія мы абавязаны забяспечыць для нашых грамадзянаў. Пакінуўшы краіну без энергарэсурсаў і дэстабілізаваўшы сітуацыю тут, мы не дапаможам нікому: ні Малдове, ні Украіне, ні нашым партнёрам на Захадзе».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык3

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў ноч на нядзелю

У Беларусі ўжо тры гады прадаюць былы кляштар за адну базавую

Лукашэнка расказаў, які цуд у Беларусі робяць з гаўна10

«За 30 хвілін — 30 еўра»: айцішнік са стажам 25 гадоў навучыўся класці плітку, пакуль шукае працу5

Аднакурснік пра каханка Мельнікавай: Лабееў яшчэ ва ўніверсітэце часам выкарыстоўваў псеўданім «Гардзееў»3

У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі1

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць20

Мужчына ў Воранаўскім раёне памёр ад укусу пчол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык3

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць