Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволенаму жыхару Жлобіна Уладзіміру Сушко замянілі рэжым на больш жорсткі. Па рашэнні суда да канца тэрміну яго перавялі ў папраўчую калонію.

Вядома, што з папраўчай установы № 24, дзе Сушко адбываў тэрмін, яго перавялі прыкладна тры месяцы таму. Цяперашняе месцазнаходжанне палітвязня ўдакладняецца.
Суд Жлобінскага раёна асудзіў Уладзіміра на два гады «хіміі» за каментар пра міліцыянта ў тэлеграм-канале. Мужчыну прызналі вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады). З 3 сакавіка 2021 года ён адбываў тэрмін у гродзенскай папраўчай установе № 24.
Каментары