Літаратура11

«І на гэтым мікрабусе еду я па Беларусі». Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко

Палітвязень-нашанівец Андрэй Скурко ў лісце да жонкі Паўліны прыслаў новы дзіцячы верш. Завецца верш «Мікрааўтобус», і ён ужо пятнаццаты з цыклу пра машынкі.

Тамашык, сын Андрэя Скурко. Перадусім для яго гэтыя вершы і пішуцца

Белы свой мікрааўтобус

Называю я «мікробус».

І на гэтым мікрабусе

Еду я па Беларусі.

Па шашы ляцім у Брэст —

У бабулі там агрэст,

І клубніцы, і арэхі,

Буг і Мухавец там рэкі.

Бачым замкі на гары

У Наваградку й Міры.

А ў Браславе і Мёрах

Пакупаемся ў азёрах.

Ля Дняпра на паплавах

Мы пабачым журава.

А ля самае сталіцы

Пад Заслаўем ёсць чарніцы.

І на ўсіх шляхах-дарогах

Мы машын спаткаем многа

Грузавых і легкавых —

Во нагледжуся на іх!

Тамашык з мамай

А тым часам вёршы Андрэя цяпер можна прачытаць і на паперы. Днямі выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.

Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу.

Глядзіце, чытайце, вучыце вершы Андрэя, ды абдымайце адзін аднаго.

Каментары1

  • хамса ў тамаці
    28.08.2022
    сумныя вочы ў дзіця (
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць