Грамадства66

Берасцейца асудзілі на паўтара года калоніі па даносе «неабыякавай расіянкі»

У Маскоўскім судзе Брэста асудзілі Аляксандра Труша паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) КК. Суддзя Таццяна Лаўранюк асудзіла Аляксандра на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Вядома, што 16 жніўня 2022 года Аляксандр Труш у прысутнасці іншых людзей заявіў, што Лукашэнка «здраднік і фашыст». Размова адбылася са знаёмымі на вуліцы каля пад’езда. Да кампаніі падышла жыхарка дома і запатрабавала замаўчаць. Але гэтым не абмежавалася: пасля таго яна патэлефанавала ў міліцыю і данесла на Труша, што «ў двары кампанія з 8 чалавек, лаяць уладу, называюць Лукашэнку здраднікам ды фашыстам».

Сама ж грамадзянка Расіі, якая патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на Труша, спаслалася на свае гады і прасіла пазбавіць яе ад неабходнасці яўкі на суд.

Каментары6

  • Адзіная дзяржаўная мова
    16.01.2023
    Нам патрэбны візы і сцяна з расеяй.
    І пашпарты неграмадзян як у Латвіі усім расеянцам
  • Грышка
    16.01.2023
    Расейская жанчына ёсьць баязьліўка. Калі вы дастаткова сьмелыя, каб абвінаваціць, будзьце дастаткова сьмелыя, каб паўстаць перад судом. Без абвінаваўцы справы няма.
  • Yhgt
    16.01.2023
    Maskawity u maskoviju
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць